Розніца паміж версіямі "Берасцейскае ваяводства"

Вылучылася з [[Трокскае ваяводства|Трокскага ваяводства]] ([[1566]]). Падзялялася на 2 паветы:[[Берасцейскі павет|Берасцейскі]], у які ўвайшлі Брэст, тэр. б. Камянецкага павета і [[Пінскі павет|Пінскі]], у які ўвайшлі [[Пінск]], тэр. б. Кобрынскага павета, [[Тураў]], [[Горад Гарадзец|Гарадзец]], [[Здзітаў]], [[Дубровіцкае княства]].
 
Першы ваявода — [[Ю. Тышкевіч]]. З канца 17XVII ст. у адрознене ад [[Брэст-Куяўскае ваяводства|Брэст-Куяўскага ваяводства]] ў [[Гісторыя Польшчы|Польшчы]] называўся Брэст-Літоўскім.
 
У [[1791]] г. утвораны [[Кобрынскі павет, Вялікае Княства Літоўскае|Кобрынскі]] і [[Пінска-Зарэчны павет|Пінска-Зарэчны]] (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У [[1792]] г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у [[Столін]]е. У [[1793]] г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет увайшоў у склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і стаў паветам [[мінская губерня|Мінскай губерні]]. У выніку трэцяга падзелу, Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў [[Слонімская губерня|Слонімскую губерню]] Расійскай імперыі, заходняя частка ваяводства ў склад [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]].
{{зноскі}}
 
6 229

правак