Гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (Zemant) і адноўлена версія 2186298 Pracar
Zemant (размовы | уклад)
Адкат версіі 2241737 аўтарства Dzianis Niadbajla (размова)
Радок 27:
== Ранняе Сярэднявечча (VI — першая палова XIII стст.) ==
{{main|Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы|Полацкае княства|Тураўскае княства}}
Дагэтуль застаецца адкрытым пытанне, калі ўзнікла дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы{{крыніца?}}. Гэта абумоўлена недастатковасцю дайшоўшых да нашага часу пісьмовых крыніц. Вынікам гэтага стала шматлікасць тэорый, распрацаваных вучонымі розных гістарычных перыядаў, якія называюць свае даты і прычыны паходжання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасці з нарманскай тэорыяй, якая доўгі час панавала ў дарэвалюцыйнай гістарычнай навуцы, першыя дзяржавы ва Усходняй Еўропе былі ўтвораны замежнымі князямі-варагамі ў [[IX стагоддзе|IX ст.]] Аднак гэта тэорыя аспрэчвалася многімі вучонымі. Першым антынарманістам быў Міхаіл Ламаносаў, які звяртаў увагу на тое, што запрошаныя ў Расію нямецкія вучоныя ў значнай ступені прыдумалі гэту тэорыю. У савецкі перыяд нарманскую тэорыю крытыкавалі С. У. Юшкоў, Б. Д. Грэкаў, Б. А. Рыбакоў і іншыя. Так, па меркаванні Б. А. Рыбакова, дзяржаўнасць у славян узнікла на мяжы старой і новай эры. Ён адзначаў, што археалагічныя крыніцы сведчаць аб значным эканамічным развіцці ўсходнеславянскага грамадства ўжо ў V—III ст да н.э., які ў гэты перыяд дайшоў «да ўзроўню дзяржаўнасці», аднак быў прыпынены сармацкім нашэсцем у [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]]<ref>[[Рыбаков Б.А.]] Киевская Русь и русские княжества XII—XIII вв. — М., 1982. С. 30.</ref>
 
У [[9 стагоддзе|IX]] — [[10 стагоддзе|X ст.]] на тэрыторыі Беларусі рассяліліся [[славяне]]. Некаторыя іх племянныя саюзы ператварыліся ў дзяржаўныя ўтварэнні — княствы, з адпаведнымі цэнтрамі — [[горад|гарадамі]]. У [[крывічы|крывічоў]] вылучыўся [[Полацк]], у [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] — [[Тураў]]. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў адбываўся складаны працэс уваходжання гэтых уладанняў у склад [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]]. Аднак падпарадкаванне [[Полацкае княства|Полацкага]] і [[Тураўскае княства|Тураўскага]] княстваў Кіеву не было пастаянным.