Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 108:
 
== 2015 ==
У сезоне-2015 Вікторыя Азаранка працягвала паволі выходзіць з крызісу, выкліканага эмацыянальнымі праблемамі і траўмамі, што прывялі да правалу ў папярэднім сезоне. Беларуская тэнісістка пачала год на 31 пазіцыі ў рэйтынгу, але на працягу сезону апыналася на мяжы пятага дзясятку. Нізкі рэйтынг стаў прычынаю трапляння на наймацнейшых суперніц на вельмі ранніх стадыях буйных турніраў. Сярод поспехаў Вікторыі ў сезоне - удалы выступ у складзе нацыянальнай каманды Беларусі ў Кубку Федэрацыі супраць каманды Японіі, а таксама фінал на турніры ў Досе, у якім Азаранка саступіла ў двух сэтах (4:6, 3:6) чэшцы Люсі Шафажавай. На турнірах Вялікага Шлему Вікторыя не паказала вынікаў, падобных да сезоны 2012 і 2013: у Аўстраліі яна спынілася на 4-м крузе, саступіўшы ў трох сэтах Дамініцы Цыбулкавай са Славакіі, у Францыі - на стадыі 3-га кругу, прайграўшы - таксама ў трох сэтах - Сярэне Уільямс, на Уімблдоне - зноў прайграўшы Уільямс-малодшай у трох сэтах, у ЗША - прайграла ў трохсэтавым матчы 1/4 фінала Сімоне Халеп. У сувязі з праблемамі са здароўем Вікторыя Азаранка зноў была вымушана скончыць сезон датэрмінова, апынуўшыся па выніках года на 22 пазіцыі ў рэйтынгу WTA. Затое ў іншым рэйтынгу WTA - спісе найбольш заможных спартсменак - Вікторыя Азаранка апынулася на 4-м месцы, зарабіўшы за кар'еру 25.593,363 долараў ЗША. У тройцы лідараў - Сярэна Уільямс ($74.083,421), Марыя Шарапава ($36.484,486) і Вінус Уільямс ($31.905,015)</ref>.
 
== 2016 ==