Публій Карнелій Тацыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 44:
У 76 ці 77 годзе Тацыт заручыўся з дачкой вайскавода [[Гней Юлій Агрыкала|Гнея Юлія Агрыкалы]] па ініцыятыве апошняга<ref name=lifeanddeath.234>''Birley A. R.'' The Life and Death of Cornelius Tacitus // Historia: Zeitschrift für Alte Geschichte. — Bd. 49, H. 2 (2nd Qtr., 2000). — P. 234</ref><ref name=knabe.62>{{Knabe.tac}} 62</ref><ref name=syme.64>''Syme R.'' Tacitus. Vol. 1. — Oxford, 1958. — P. 64</ref>. Прыкладна ў гэты ж час пачала імкліва развівацца кар'ера Тацыта. Яго ўласнае прызнанне пра тое, што яго кар'еры спрыялі тры імператары — [[Веспасіян]], [[Ціт]] і [[Даміцыян]] — звычайна тлумачыцца як занясенне ў спіс сенатараў Веспасіянам, {{нп3|квестар|квестура|ru|Квестор}} ў часы Ціта і [[Прэтар|прэтура]] пры Даміцыяне<ref name=knabe.64>{{Knabe.tac}} 64</ref><ref name=lifeanddeath.234 />. Зазвычай, у рымскі сенат траплялі ўсе магістраты, пачынаючы з квестара ці трыбуна. Датэрміновае трапленне Тацыта ў сенат стала сведчаннем даверу з боку новага імператара<ref name=knabe.64 />. Такім чынам, Тацыт трапіў у лік «кандыдатаў цэзара» — асоб, рэкамендаваных імператарам да занятку пасады, якія сцвярджаліся сенатам па-за залежнасцю ад іх здольнасцей і заслуг<ref name=tronski.208>{{Tronski.tac}} 208</ref>. Зрэшты, паводле іншай версіі, у сенат ён быў уведзены толькі пры Ціце, то бок адначасна з квестурай<ref name=tronski.208 /><ref name=esbe>[[:ru:s:ЭСБЕ/Тацит,_Корнелий|Тацит, Корнелий]] // [[Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона|Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона]]</ref>. У 81 ці 82 годзе Тацыт быў [[квестар]]ам, а праз два ці тры гады стаў [[трыбун]]ам ці [[эдыл]]ам, хаця няма прамых сведчанняў, што паказваюць на занятак гэтых пасад<ref name=syme.65>''Syme R.'' Tacitus. Vol. 1. — Oxford, 1958. — P. 65</ref><ref name=tronski.208 />. Майкл Грант мяркуе, што ў 85 годзе Тацыт мог спрыяць вяртанню Агрыкалы з Брытаніі<ref>''Грант М.'' Римские императоры. — М.: Терра—Книжный клуб, 1998. — С. 79</ref>, але малаімаверна, што будучы гісторык быў тады досыць уплывовым для аказання ўплыву на імператара.
 
У 88 годзе Тацыт стаў [[прэтар]]ам. Прыкладна ў гэты ж час ён увайшоў у калегію {{нп3|КўіндэцэмвірыКвіндэцэмвіры святадзействаў|кўіндэцэмвіраўквіндэцэмвіраў|ru|Квиндецемвиры священнодействий}}, якая захоўвала [[Кнігі Сівіл|Сівіліны кнігі]] і ведала некаторымі культамі. Членства ў гэтай калегіі было вельмі прэстыжным<ref name=syme.66>''Syme R.'' Tacitus. Vol. 1. — Oxford, 1958. — P. 66</ref><ref name=tronski.208 /><ref name=lifeanddeath.234 />. Настолькі хуткае ўзвышэнне, на думку даследчыкаў, стала вынікам вернасці дынастыі Флавіеў<ref name=knabe.68>{{Knabe.tac}} 68</ref>. У 88 годзе Тацыт браў удзел у арганізацыі пазачарговых [[Тэрэнцінскія гульні|Секулярных (Стагадовых) гульняў]], скліканых па ініцыятыве Даміцыяна, пра што піша ў «Аналах»:
 
<blockquote>«''… і ён [Даміцыян] таксама даў секулярныя гульні, і ў іх арганізацыі я прымаў дзейны ўдзел, надзелены званнем жраца-кўіндэцэмвіраквіндэцэмвіра і тады, звыш таго, прэтар; кажу пра гэты не дзеля хвальбы, а таму, што гэты клопат здаўна ўскладаўся на калегію кўіндэцэмвіраўквіндэцэмвіраў''»<ref>(Tac. Ann., XI, 11) Тацит. Анналы, XI, 11</ref></blockquote>
 
Падрабязней Тацыт апісаў гэтыя гульні ў незахаваных кнігах «Гісторыі»<ref name=tronski.209>'{{Tronski.tac}} 209</ref>. І ўсё ж, яму не атрымалася скарыстацца ганаровымі лаўрамі арганізатара гульняў — у тым жа годзе адбыўся мяцеж {{нп3|Луцый Антоній Сатурнін|Луцыя Антонія Сатурніна|ru|Луций Антоний Сатурнин}}, які Даміцыян жорстка здушыў, пасля чаго правёў масавыя пакаранні смерцю ў Рыме<ref>{{Knabe.tac}} 69-70</ref>. Калі імператар пачаў рэпрэсіі супраць рэальных і выдуманых апанентаў, Тацыт яму не супрацівіўся<ref name=mfa.1194 />. У 89—93 гадах будучы гісторык адсутнічаў у Рыме, аднак не ўяўляецца магчымым усталяваць, дзе ён знаходзіўся. Яго нябытнасць выводзіцца з апісання смерці яго цесця Гнея Юлія Агрыкалы (93 год) у аднайменным складанні: