Пётр Каханоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі|Каханоўскі}} {{Паэт | Імя = Пётр Каханоўскі | Арыгінал імя = {{lang-pl|Piotr Kochanowski...'
(Няма розніцы)

Версія ад 01:26, 16 студзеня 2016

паэт Пётр Каханоўскі (ФАРМАТ НЯСЛУШНЫ[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: Недапушчальны час.]], — 2 жніўня 1620, Кракаў, Польшча) — польскі паэт, перакладчык, кавалер Мальтыйскага ордэна.

Біяграфія

Сын Мікалая Каханоўскага, пляменніка паэта Яна Каханоўскага і стрыечнага брата Ежы Каханоўскага, кашталяна Малагоскага. Ад 1583 разам з братамі Янам і Пшэмыславам паступіў у Кёнігсберскі універсітэт, а ў 1588 пачаў вучобу ў Падуі. У чэрвені 1595 прыехаў у Неапаль. На пачатку 1600 вярнуўся ў Польшчу. Пачынаючы з 1602 года выконваў розныя місіі ў Польшчы ў якасці каралеўскага сакратара. У 1610 адправіўся ў Італію ў трэці раз (дзеля лячэння). Пасля чарговага вяртання ў 1611 годзе пасяліўся ў Кракаве. У 1613 годзе зноў выехаў у Італію, да курортаў Абано каля Падуі, дзе правёў тры гады. У 1616 вярнуўся ў Кракаў, пачаўшы там інтэнсіўную літаратурную работу пры дапамозе свайго сябра і апекуна Яна Тэнчынскага, які пазней стаў губернатарам Кракова.

Памёр 2 жніўня 1620 года ў Кракаве, пахаваны ў царкве францысканцаў, дзе захавалася яго надмагілле.

Творчасць

Быў выбітным перакладчыкам літаратуры эпохі Адраджэння. У 1618 годзе ў Кракаве выдаў пераклад Готфрыд альбо «Вызвалены Ерусалім» Тарквата Таса. Таксама пераклаў «Апантанага Арланда» Людовіка Арыёста. Сын Пятра Каханоўскага, Самуэл, быў мастаком і гравёрам.