Розніца паміж версіямі "Пётр Каханоўскі"

849 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
== Біяграфія ==
[[File:Piotr Kochanowski.PNG|thumb|Пётр Каханоўскі]]
Сын Мікалая Каханоўскага, пляменніка паэта [[Ян Каханоўскі з Чарналесся|Яна Каханоўскага]] і стрыечнага брата Ежы Каханоўскага, [[Кашталян|кашталяна]] Малагоскага. Ад [[1583]] разам з братамі Янам і Пшэмыславам паступіў у Кёнігсберскі універсітэт, а ў [[1588]] пачаў вучобу ў [[Горад Падуя|Падуі]]. У [[Чэрвень|чэрвені]] [[1595]] прыехаў у [[Горад Неапаль|Неапаль]]. На пачатку [[1600]] вярнуўся ў [[Польшча|Польшчу]]. Пачынаючы з [[1602]] года выконваў розныя місіі ў Польшчы ў якасці каралеўскага сакратара. У 1610 адправіўся ў [[Італія|Італію]] ў трэці раз (дзеля лячэння). Пасля чарговага вяртання ў [[1611]] годзе пасяліўся ў [[Горад Кракаў|Кракаве]]. У [[1613]] годзе зноў выехаў у Італію, да курортаў Абано каля Падуі, дзе правёў тры гады. У [[1616]] вярнуўся ў Кракаў, пачаўшы там інтэнсіўную літаратурную работу пры дапамозе свайго сябра і апекуна Яна Тэнчынскага, які пазней стаў губернатарам Кракова.
 
Памёр 2 жніўня 1620 года ў Кракаве, пахаваны ў царкве францысканцаў, дзе захавалася яго надмагілле.
 
=== Творчасць ===
Быў выбітным перакладчыкам літаратуры эпохі Адраджэння. У 1618 годзе ў Кракаве выдаў пераклад Готфрыд альбо «Вызвалены Ерусалім» [[Тарквата Таса]]. Таксама пераклаў «Апантанага Арланда» Людовіка Арыёста. Сын Пятра Каханоўскага, Самуэл, быў мастаком і гравёрам.
 
== Літаратура ==
*''Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut'', t. 2 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1964, s. 371-374
 
== Спасылкі ==
*''Goffred abo Jeruzalem wyzwolona Torquada Tassa przekładania Piotra Kochanowskiego'': [http://www.plikus.pl/zobacz_plik-Goffred_abo_Jeruzalem_wyzwolona-104726.html format PDF] (17,3 MB), [http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=1255&from=&dirids=1 format DjVu] (3,4 MB)
*[http://www.wielcy.pl/psb/KOCHANOWSKI/Piotr/12012.shtml/ Ci wielcy Polacy to nasza rodzina]
 
[[Катэгорыя:Паэты Польшчы]]
[[Катэгорыя:Польскамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты Адраджэння]]