Валянцін Акудовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
== Бібліяграфія ==
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008).
=== «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» ===
'''«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці»''' — гістарычны нарыс беларускага філосафа і пісьменніка [[Валянцін Васільевіч Акудовіч|Валянціна Акудовіча]], які быў упершыню апублікаваны ў 2007 годзе ў мінскім выдавецтве Логвінаў на беларускай мове.<ref>[http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12370] Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці, доступ да кніжкі ў інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат».</ref> Асновай тэксту стаў цыкл лекцый аб беларускім менталітэце, які быў прачытаны аўтарам у [[Беларускі Калегіюм|Беларускім Калегіюме]] у Мінску.
 
Галоўная тэма манаграфіі — пытанне аб беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. У кнізе аўтар разглядае праблемы функцыянальнасці беларускага этнанацыяналізму, якой спецыфікай яўляецца стратыфікацыя на некалькі культурных нішаў і адсутнасць фактару кансалідацыі грамадства. Згодна з філосафам, менавіта гэтыя асаблівасці з'яўляюцца сімптомам незвычайнага ў еўрапейскім кантэксце прабегу пабудовы беларускай нацыі а таксама асновай нацыянальнай самасвядомасці, якая з'яўляецца невыразная да цяперашнага часу.
 
Прычыны вышэй згаданай з'явы філосаф бачыць не толькі ў пастаянна неспрыяльных умовах геапалітычных ў рэгіёне суправаджаючых фарміраванні і распаўсюджванні беларускай нацыянальнай ідэі, але таксама ў сучасным дэфіцыце асноўнага і універсальнага пагаднення аб сутнасці беларускай ідэнтычнасці а таксама ў адносінах да канону нацыянальна-гістарычных міфаў. У якасці асноўнага фактару, які ўплывае на гэты дэфіцыт, аўтар разглядае дамінуючую ролю Расіі ў фарміраванні сацыяльных і культурных рэалій ў Беларусі. Тым не менш, Акудовіч адмяжоўваецца ад аднабаковай ацэнкі ролі Расіі у гісторыі крышталізацыі ідэі беларускасці, якая папулярная сярод праціўнікаў русіфікацыі. На яго думку гэта ў Расійскай Імперыі, а не ў Вялікім Княстве Літоўскім стварыліся перадумовы для пазнейшых працэсаў пабудовы нацый, узнікшы ў цені русіфікацыі і паланізацыі.<blockquote>''«Калі б ВКЛ — пры ўсіх магчымых гістарычных трансфармацыях,— не страціла дзяржаўнасці да нашага часу, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знаку ні сучаснай беларускай нацыі, ні беларускай мовы […].»''<ref>Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 36.</ref></blockquote>Філосаф заклікае адмовіцца ад існуючых да нашаго часу — бясплодных на яго думку — пробаў пераазначэння беларускай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці па ўзоры цэнтральнаеўрапейскіх этнічных нацыяналізмаў маналітнага характару. На яго думку, патрэбна станоўчае стаўленне да гісторыі Беларусі і да працэсаў пабудовы беларускай нацыі sui generis замест шырока распаўсюджанай ацэнкі іх як «няўдалых». Тэлеалагічнай здагадку неабходнасці развіцця беларускай ідэнтычнасці спосабам характэрным для большасці еўрапейскіх народаў аўтар разглядае ў якасці памылкі і прапануе замяніць яе на свядомае паважанне гетэрагеннага характару беларускай культуры.<blockquote>''«Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расейскай ці польскай […].»''<ref>Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 126.</ref></blockquote>Нягледзячы пракламацый уласнага ўдзелу у развіцці і жыццяздольнасці беларускай мовы і культуры, ў сваёй кнізе Акудовіч заклікае да цвярозага падыходу у адносінах да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці а таксама разгляд ідэі беларускай дзяржавы у кантэксце грамадства палітычнага, а не этнічнага.
 
Да гэтага часу (2016) кніга была перакладзеная на рускай і нямецкай мовах. У 2006 годзе кніжка атрымала літаратурную прэмію «[[Гліняны Вялес]]». Ўсёабдымны агляд апублікаваны на старонках гістарычнага партала «H-Soz-Kult».<ref>[http://www.hsozkult.de/publicationreview/id/rezbuecher-20621] Einax, Rayk: Rez. V. Akudowitsch: Der Abwesenheitscode</ref>
 
== Прэміі і ўзнагароды ==