Дудка беларуская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
== Гісторыя выдання ==
4 лютага 1890 г. [[Францішак Багушэвіч]] пасылае свайму даўняму сябру [[Ян Карловіч|Яну Карловічу]] свой праграмны верш «Мая Дудка»<ref>''Багушэвіч, Ф.'' Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты. — Мінск : Маст.літ., 1991. — С. 295.</ref>. У сваім лісце ад 23 жніўня (4 верасня) 1891 г. да Яна Карловіча Францішак Багушэвіч называе свой зборнік вершаў не як «Дудка беларуская», а «Жалейка», і паведамляе, што карэктура зборніка пакуль вельмі няўдалая і мае процьму памылак<ref>''Багушэвіч, Ф.'' Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты. — Мінск : Маст.літ., 1991. — С. 218, 296.</ref>. Восенню 1891 г. у [[горад Кракаў|Кракаве]] пры дапамозе свайго даўняга сябра — [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] — у прыватным выдавецтве Уладзіслава Анчыца быў надрукаваны зборнік вершаў Францішка Багушэвіча пад назвай «Дудка беларуская» пад псеўданімам ''Мацей Бурачок'' і накладам 3000 экземпляраў<ref>''Багушэвіч, Ф.'' Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты. — Мінск : Маст.літ., 1991. — С. 296.</ref>. Зборнік пранік кантрабандным шляхам у межы Расійскай Імперыі.
 
У тым жа выдавецтве ў [[Кракаў|Кракаве]] ў 1892 г. была выдадзена навела Францішка Багушэвіча «Тралялёначка»<ref>''Багушэвіч, Ф.'' Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты. — Мінск : Маст.літ., 1991. — С. 296.</ref>.