Адкрыць галоўнае меню

Змены

Адкат версіі 2245300 аўтарства Чаховіч Уладзіслаў (размова)безгустоўнасць у афар
Пры хросце ў [[каталіцтва]] ў 1834 г. у касцёле ў [[гарадскі пасёлак Смілавічы|Смілавічах]] атрымаў поўнае імя «Аляксандр Вінцэнт Ельскі»<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>.
[[Файл:Aliena Jeĺskaja.png|thumb|злева|Гелена Калячынская (1838—1901) — жонка Аляксандра Ельскага (1834—1916)]]
[[File:Aliaksandar Jeĺski z dačkoj Aliesiaj.png|thumb|Аляксандр Ельскі са сваёй дачкой Аляксандрай («Алесяй»)]]
 
У 1858 г.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54.</ref> Аляксандр Каралевіч Ельскі ажаніўся з Геленай Калячынскай (25.06.1838—17.04.1901)<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39.</ref>, ад якой меў двух дзяцей<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>:
* Аляксандра Ельская (1860—1899) — яе мужам стане [[Зыгмунт Глогер]] (1845—1910), знаны польскі этнограф<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>.
* Ян (Ян-Банавентура-Станіслаў) Ельскі (1864—1930-ыя гг.), які быў адвакатам у Мінску і [[горад Гродна|Гродне]]<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.</ref>, — яго жонкай стане Марыя Пахнеўская, ад якой будзе мець сына Генрыка Ельскага (каля 1890—1939).
[[File:Aliaksandar Jeĺski z dačkoj Aliesiaj.png|thumb|Аляксандр Ельскі са сваёй дачкой Аляксандрай («Алесяй»)]]
 
Аляксандр Ельскі быў шчаслівы ў сямейным жыцці, а яго дзеці былі выхаваны ў павазе да бацькоў і касцёла<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.</ref>. Яго любімая дачка (якую ў сям'і называлі «Алесяй») за грошы бацькоў некалькі гадоў выхоўвалася ў каталіцкім кляштары ў [[горад Версаль|горадзе Версалі]] ([[Францыя]]), а таму свабодна валодала [[французская мова|французскай мовай]], мела літаратурныя здольнасці, вельмі рана пачала дапамагаць бацьку ў апісанні музейных калекцый у Замосці. Алеся Ельская напісала цікавы нарыс пра маёнтак Дудзічы і яго ўладальнікаў у мінулым (прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Заранкаў, Букатых, Прозараў, Ельскіх)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57, 58.</ref>. Муж Алесі [[Зыгмунт Глогер]] стаў добрым сябрам Аляксандру Ельскаму, шмат з ім ліставаўся і наведваў маёнтак Замосце<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Ва ўзросце 39 гадоў Алеся памерла ад запалення лёгкіх, пакінуўшы мужу Зыгмунту Глогеру дваіх дзяцей — Яніну і Станіслава<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Унукі Аляксандра Ельскага (Яніна і Станіслаў) не раз прыязджалі з [[горад Варшава|Варшавы]] да свайго дзеда ў Замосце<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>.