Інтымны дзённік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mprach (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 29:
 
== Змест ==
У кнігу, выдадзеную мінскім прыватным выдавецтвам «Радыёла-плюс», увайшлі неаднаразова друкаваныя творы беларускага класіка: [[верш]]ы і пераклады, чарнавікі, [[нарыс]]ы і лісты. Назва зборніка дадзена відавочна для прыцягнення чытача, бо нічога інтымнага там няма. «Інтымным дзённікам» беларускія літаратуразнаўцы называюць 4 старонкі алоўкавага тэксту, напісаныя паэтам у 1915 годзе ў Крыме. Пакуль яны толкам не расшыфраваныя, і музей не спяшаецца іх друкаваць<ref>{{cite web|url= http://ont.by/news/our_news/0067196|title= Нелёгкие отношения|publisher=ОНТ|accessdate=}} {{ref-ru}}</ref>.
 
== Водгукі ==
Аднак укладальнік зборніка [[Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў|Уладзімір Сіўчыкаў]] сцвярджае, што ніякага падману чытача ў выдадзенай ім кнігі няма: «Ніякага падвоху. Я лічу, што наогул творчасць Багдановіча - гэта своеасаблівы інтымны дзённік. І мы, вядома, выкарыстоўвалі раскручаны брэнд, але, лічу, у гэтым не падманулі чытача»<ref>{{cite web|url=http://www.kp.by/daily/23712.4/141721/|title=«Інтымны дзённік» Богдановича так и не издали|publisher=Комсомольская правда|accessdate=26 мая 2006}} {{ref-ru}}</ref>.
 
Ідэю падхапіў тэатр: [[Сяргей Валер'евіч Кавалёў|Сяргей Кавалёў]] напісаў п'есу, а рэжысёр [[Віталь Міхайлавіч Баркоўскі|Віталь Баркоўскі]] паставіў «Інтымны дзённік», прыпісаўшы паэту думкі, якіх у яго і ў памоўцы не было<ref>{{cite web|url=http://belhist.ru/2012/12/mihas-skobla-slishkom-blizok-bogdanovich/|title=Михась Скобла. Слишком близок Богданович|publisher=Новости и история Беларуси|accessdate=}} {{ref-ru}}</ref><ref>{{cite web|url= http://belarus-theatre.net/blog/Rejissura-Vitaliya-Barkovskogo-v-teatralnom-prostranstve-Belarusi.html|title=Режиссура Виталия Барковского в театральном пространстве Беларуси|publisher=Театральная Беларусь|accessdate=}} {{ref-ru}}</ref>.
 
Правдмову да кнігі напісаў [[народны паэт Беларусі]] [[Рыгор Іванавіч Барадулін|Рыгор Барадулін]]. Рэцэнзентам выдання з’яўляецца [[Кандыдат навук|каныдат]] філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры УА «[[Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт]]» [[Пятро Васючэнка|П.В. Васючэнка]]. Зборнік выдадзены тыражом 3500 экземпляраў.