Розніца паміж версіямі "Фердынанд I Габсбург"

др
Спасылка
др
др (Спасылка)
| маці = [[Хуана Вар'ятка]]
| жонка = [[Ганна Ягелонка]]
| дзеці = [[Елізавета Аўстрыйская, 1526—1545|Лізавета]], [[Максіміліян II Габсбург|Максіміліян]], [[Ганна Аўстрыйская, 1528—1590|Ганна]], [[Фердынанд II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Фердынанд]], Марыя, Магдалена, Катарына, Элеанора, Маргарыта, Іаан, Барбара, [[Карл II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Карл]], Урсула, Алена, [[Іаана Аўстрыйская|Іаана]]
| Commons = Ferdinand I, Holy Roman Emperor
| аўтограф =
=== Фердынанд у беларускай гісторыі ===
[[Выява:Kober Anna Jagiellon as a widow.jpg|thumb|left|''Партрэт Ганны Ягелонкі''. Марцін Кобер (1595)]]
На венскім кангрэсе [[1515]], у выніку дыпламатычнай місіi Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з [[Ганна Ягелонка|Ганнай Ягелонкай]], дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміpа (шлюб заключаны ў [[1521]]), i аб магчымасці пераходу Чэхіi i Венгpыі ад [[Ягелоны|Ягелонаў]] да [[габсбургі|Габсбургаў]]. [[Жыгімонт II Аўгуст]] быў двойчы ([[1543]]—[[1545]] i з [[1553]]) жанаты з дачкамі Фердынанда i Ганны Ягелонкі: [[Елізавета Аўстрыйская, 1526—1545|Лізаветай]] (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў [[Мікалай Радзівіл Чорны]]. Пасля разгрома Венгрыі туркамі [[бітва пры Мохачы|пры Мохачы]] ў 1526 i гібелі свайго швагра [[Людовік II Ягелон|Людовіка II Ягелона]] Фердынанд абраны каpалём Чэхіi i Венгpыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго i венгерскага магната [[Янаш Запальяі|Янаша Запальяі]], таксама абранага венгерскім каралём i падтрыманага [[Польскае каралеўства|Польшчай]]. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіi, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў “сепаратысцкай” часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў [[Вільня|Вільні]] у [[1528]] адзначалі, што літоўскія [[паны-рада]] больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача [[Канстанцін Астрожскі|Канстанціна Астрожскага]], які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з [[ВКЛ]] непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, I. Перасветаў, які ў [[1535]] быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара [[П. Рашэта|Пятра Рарэша]]. У [[1532]] [[Iлья Астрожскі]], насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з [[Асманская імперыя|Турцыяй]]. У [[1535]]—[[1539]] у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў [[Ф. Скарына]], па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.
{{літ
|Алесь Белы. Фердынанд I Габсбург // {{крыніцы/ЭГБ}}