Розніца паміж версіямі "Еўразійскі эканамічны саюз"

ілюстрацыя
(ілюстрацыя)
[[File:16-m.jpg|thumb|250px|Еўразійскі эканамічны саюз. Паштовая марка Беларусі]]'''Еўразійскі эканамічны саюз''' (ЕАЭС)  — міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, створанае на базе Мытнага саюза [[ЕўрАзЭС]], які існаваў да 2014 года.
 
== Краіны-ўдзельніцы ==
Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны [[29 мая]] [[2014]] года ў [[Астана|Астане]] прэзідэнтамі [[Беларусь|Беларусі]], [[Казахстан]]а і [[Расія|Расіі]]. 10 кастрычніка ў [[Горад Мінск|Мінску]]у дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала [[Арменія]], а 23 снежня ў [[Горад Масква|Маскве]]  — [[Кыргызстан]].
 
== Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ==
Тэкст дагавора складаецца з 28 раздзелаў, 118 артыкулаў і 32 дадаткаў. У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|Сусветнай гандлёвай арганізацыі]]<ref>[http://by.belapan.by/archive/2015/01/01/750317_1234by/ belapan.by]</ref>.
 
Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай  — інстытуцыйнай  — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці  — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.
 
Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў.
 
Другая частка дагавора  — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх  — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама).
 
Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца захады па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.
 
Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў галіне электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.