Феадор Тыран: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
== Біяграфія ў жыціі ==
Святы мучанік Феадор Тыран быў ваяром у горадзе [[Амасія|Амасіі]] Пантыйскай вобласці (паўночна-усходняя частка [[Малая Азія|Малой Азіі]], якая цягнулася ўздоўж берага [[Понт Эўксінскі|Понта Эўксінскага]] — г. зн. [[Чорнае мора|Чорнага мор]]<nowiki/>а), пад началам некага Ўрынка. Падзеі адбыліся каля 305 г. пры [[Рымскі імператар|рымскім імператары]] Максіміліане, у час ганення на хрысціян. Феадора прымушалі прынесці ахвяру ідалам. Святы Феадор цвёрда, адкрыта паспавядаў хрысціянства. Ваявода даў яму некалькі дзён на раздум'е, пад час якіх святы Феадор шчыра маліўся. Яго абвясцілі ў падпале язычніцкага храму і кінулі ў турму на галодную смерць. Там перад ім паўстаў [[Ісус Хрыстос]], суцешыў яго і падмацаваў яго сілы. Зноў прыведзены да ваяводы, святы Феадор смела і бязбоязна спавядаў сваю веру, за што стаў ахвярай катаванняў і асуджаны на спаленне. Мучанік Феадор без страху узыйшоў на касцёр і з малітваю аддаў сваю душу Богу. Непашкоджанае полымем, яго цела было пахавана ў [[Еўхаіты|Еўхаітах]], каля Амасіі. Пазней рэшткі былі перанесены ў [[КанстантынопальКанстанцінопаль]], у прысвечаны яму храм. Яго галава знаходзіцца ў [[Італія|Італіі]], у горадзе [[Гаэта|Гаэце]]. Загінуў Феадор каля 306 г., пры імператары [[Галерый|Галерыі]].
 
== У праваслаўнай традыцыі ==