Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 285:
Прасоўванне Восі было спынена ў 1942 годзе, калі Японія пацярпела паразу ў [[Бітва за Мідуэй|бітве за Мідуэй]] недалёка ад [[Гаваі|Гаваяў]], а Германія была пераможана [[Другая бітва за Эль-Аламейн|ў Паўночнай Афрыцы]], а таксама ў [[Сталінградская бітва|бітве за Сталінград]] у СССР. У 1943 годзе пасля серыі паразаў Германіі на [[Усходні фронт Другой сусветнай вайны|Усходнім фронце]], [[Аперацыя Хаскі|уварвання саюзных войскаў у Італію]], што прывяло да капітуляцыі Італіі, і перамог саюзнікаў у Ціхім акіяне, краіны Восі страцілі ініцыятыву і пачалі стратэгічнае адступленне на ўсіх франтах. У 1944 годзе заходнія саюзныя войскі здзейснілі [[Аперацыя «Нептун»|ўварванне ў захопленую Германіяй Францыю]] ў той час, як СССР аднавіў усе свае тэрытарыяльныя страты і пачаў уварванне на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. На працягу 1944 і 1945 гадоў Японія панесла буйныя няўдачы ў мацерыковай Азіі, у [[Другая Гуансійская кампанія|паўднёвым Кітаі]] і [[Бірманская кампанія|Бірме]], а саюзнікі знішчалі [[Імперскі флот Японіі|японскі флот]] і захапілі ключавыя выспы ў заходняй частцы Ціхага акіяна.
 
Вайна ў Еўропе скончылася [[Цэнтральна-Еўрапейская аперацыя|ўварваннем заходніх саюзнікаў і СССР у Германію]], якое прывяло да [[Бітва за Берлін|ўзяцця Берліна]] войскамі СССР і Польшчы і наступнай [[Акт капітуляцыі Германіі|безумоўнай капітуляцыі Германіі]] [[Дзень Перамогі ў Еўропе|8 мая 1945 года]]. Пасля апублікавання [[Патсдамская дэкларацыя, 1945|Патсдамскай дэкларацыі]] 26 ліпеня 1945 года і адмовы Японіі капітуляваць на яе ўмовах ЗША [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|скінулі атамныя бомбы]] на японскія гарады [[Горад Хірасіма|Хірасіму]] і [[Горад Нагасакі|Нагасікі]] 6 жніўня і 9 жніўня адпаведна. Пасля [[Савецка-японская вайна|аб'яўлення СССР вайны Японіі]] і [[Маньчжурская аперацыя|ўварвання ў Маньчжурыю]] і з улікам [[Аперацыя «Даўнфол»|непазбежнага ўварвання ў японскі архіпелаг]] і магчымасці іншых атамных бамбаванняўбамбардзіровак [[Капітуляцыя Японіі|Японія капітулявала]] 15 жніўня 1945 года. Такім чынам, скончылася вайна ў Азіі, замацаваўшы агульную перамогу саюзнікаў у вайне.
 
Другая сусветная вайна змяніла палітычную расстаноўку і сацыяльную структуру свету. Для садзейнічання развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прадухілення будучых канфліктаў была створана [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] (ААН). [[Вялікія дзяржавы]]-пераможцы — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, СССР і Кітай — сталі [[Пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН|пастаяннымі членамі]] [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. ЗША і СССР сталі канкуруючымі [[Звышдзяржава|звышдзяржавамі]] і праціўнікамі ў [[Халодная вайна|халоднай вайне]], якая доўжылася на працягу наступных 46 гадоў. Між тым сусветны ўплыў еўрапейскіх дзяржаў аслабеў разам з пачаткам [[Дэкаланізацыя|дэкаланізацыі]] [[Дэкаланізацыя Азіі|Азіі]] і [[Дэкаланізацыя Афрыкі|Афрыкі]].
 
== Храналогія ==