Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Кнігі: дапаўненне
Радок 51:
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку [[нарыс]]ам у 1936 годзе (часопіс «[[Алеся (1924)|Работніца і калгасніца Беларусі]]»). Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з [[Уладзімір Андрэевіч Калеснік|У. Калеснікам]], 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з [[Ніна Васільеўна Гаўрош|Н. Гаўрош]] і [[Іван Якаўлевіч Лепешаў|І. Я. Лепешавым]], 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных устаноў]] «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
 
=== Асноўныя навуковыя працы ===
Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі вывучаў беларускую фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.