Гімн: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q484692 (translate me) |
небв -> небе |
||
Радок 7:
У працэсе гістарычнага развіцця змест паняцця «гімн» значна эвалюцыяніраваў. Найстаражытнейшыя гімны — малітоўныя песнапенні лірычнага характару — былі пашыраны ў Егіпце і Месапатаміі. Гімны як музычна-паэтычная форма шырока выкарыстоўваліся ў Старажытнай Грэцыі, дзе яны выконваліся хорам у гонар багоў і герояў пад акампанемент кіфары (часта спевы суправаджаліся танцамі). Сярод аўтараў гімнаў — [[Гамер]], Піндар, Анакрэон. Доўгі час паняцце «гімн» было абагульняльнай назвай розных культавых песнапенняў (дыфірамб, прасодыя, праомія, пайяна і інш.). У краінах Заходняй Еўропы ў перыяд ранняга хрысціянства гімнамі лічыліся духоўныя страфічныя песні. Выкананне гімнаў у богаслужэнні Заходняй хрысціянскай рымскай царквы звязана з епіскапам Амвросіем (IV ст.). Першыя ўзоры шматгалосых гімнаў адносяцца да XIV ст. (франка-фламандская школа, творчасць Г. Дзюфаі). Сацыяльна-рэлігійны рух XV — XVI ст. спарадзіў стварэнне новых форм гімна, не звязаных цесна з царкоўным абрадам. Сярод іх пратэстанцкія харалы-гімны, гусіцкія песні-гімн ў Чэхіі, славянскія кантаты-гімны, якія з XVI ст. распаўсюдзіліся на Беларусі, Украіне, у Польшчы, пазней у Расіі. У ХІХ ст. гімнам становіцца ўрачыстая песня свецкага зместу, прызначаная часцей для вялікага складу выканаўцаў (аркестр, хор, група салістаў). Сярод найбольш папулярных песень-гімнаў «[[Марсельеза]]» Ружэ дэ Ліля, «Гімн розуму» Э. Меполя, «Гімн свабодзе» Ф. Гасэка, [[Інтэрнацыянал (гімн)|«Інтэрнацыянал»]] П. Дэгейтэра (Францыя), «Гімн Гарыбалвдзі» А. Аліўеры (Італія), «Гімн Рыега» Ф. Уэрты (Іспанія), «Ракацы-марш» (Венгрыя), «[[Мазурка Дамброўскага]]» (Польшча). Узорамі класічнай музыкі, звязанай з праламленнем жанру гімна, з'яўляюцца 9-я сімфонія [[Л. ван Бетховен]]а, 8-я сімфонія Г. Малера, хор «Слаўся» з оперы «Жыццё за цара» М. Глінкі, «Гімн вялікаму гораду» з балета «Медны коннік» Р. Гліэра, «Гімн жыццю» з 10-й сімфоніі М. Аладава, фінал 5-й сімфоніі Я. Цікоцкага, названы аўтарам «Жыццесцвярджэнне», і інш.
Гісторыя развіцця гімнічных песень на Беларусі цесна звязана з кантамі і псальмамі (свецкія харавыя песні), якія распаўсюдзіліся з 2-й пал. XVI ст. У іх адлюстроўваліся многія прыкметы менталітэту беларусаў, тыповыя рысы іх характару, светапогляду і светаўспрымання. Сціпласць, добразычлівасць, талерантнасць паступова фарміравалі асаблівы склад мовы, апасродкавана ўплывалі на тып узнёслага, велічнага і адначасова лірычнага вакальна-паэтычнага меласу. Шмат кантаў-гімнаў змешчана ў канцыяналах і багагласніках, у т.л. ў адных з першых ва Усходняй Еўропе друкаваных зборніках «Брэсцкі канцыянал» (1558) і «Нясвіжскі песеннік» (1563). Яркім узорам беларускага нацыянальнага канта-гімна з'яўляецца героіка-патрыятычны твор «Даруй спакой» (1646) [[Афанасій Філіповіч|Афанасія Філіповіча]]. Пашырэнне на Беларусі баявых (ваяцкіх) песень-гімнаў пачалося з паўстання 1863-64 (гучалі польскія і беларускія паўстанцкія гімнічныя песні на словы [[Ф. Ражанскі|Ф. Ражанскага]]). Шмат беларускіх песень-гімаў выклікаў да жыцця рэвалюцыйны ўздым пач. ХХ ст. Найбольшую папулярнасць набылі песні на словы [[Я. Купала|Я. Купалы]] «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага) і «Не пагаснуць зоркі ў
== Літаратура ==
|