Розніца паміж версіямі «Генадзь Васілевіч Кісялёў»

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: {{вызнч|1=Генадзь Васілевіч}} {{вызн|1=Кісялёў}} (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. Р...)
 
[[Image:Генадзь Васілевіч Кісялёў.jpg|thumb|Генадзь Кісялёў]]
{{вызнч|1=Генадзь Васілевіч}} {{вызн|1=Кісялёў}} ([[19 сакавіка]] [[1931]], [[Каломна]] Маскоўская вобл. РСФСР — [[14 лістапада]] [[2008]], [[Мінск]]), беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік.
 
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Сярэднюю школу скончыў у [[Віцебск]]у (1948). Скончыў Маскоўскага гісторыка-архіўны інстытут (1953) працаваў у архіўных установах [[ЛітССР]]. У 1956-1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960-1971 - навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. Кандыдат гістарычных навук. Член [[СП СССР]] (з 1964). Быў жанаты, меў двух дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.
У друку дэбютаваў у 1958. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик...» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861-1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863-1864» (1965).
 
Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць [[К. Каліноўскі|К. Каліноўскага]], [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. ДунінаДунін-Марцінкевіча]], [[Ф. БагушэвічаБагушэвіч]]а, [[А. ВярыгіВярыга-Дарэўскі|А. Вярыга-Дарэўскага]], [[П. Шпілеўскі|П. Шпілеўскага]], [[Я. КоласаКолас]]а і [[Я. Купала|Я. Купалы]]. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за "неафіта", хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
 
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик...» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».