Бялянкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шаравата-белыя з чорнымі кропкамі і плямамі, прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некаторыя жывуць на крушынавых, ружавых і інш.
 
Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, на Беларусі 12 відаў; найбольш вядомыя [[бялянка капусная]], або [[капусніца]], [[рэпніца]], [[бручніца]].
 
Шэраг бялянак — шкоднікі сельскагаспадарчых культур, вусені аб'ядаюць лісце. [[Жаўтушкі]], зоркі, лімонніцы — дэкаратыўныя матылі лугоў, палёў, лясоў. Некаторыя віды ахоўваюцца, [[жаўтушка тарфянікавая]] занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.