Людовік XVI: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
 
Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка [[Гуга Капет]]а, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з'яўляецца дынастыя Бурбонаў).
 
== Асоба, раннія гады ==
Людовіка XVI характарызавалі як чалавека дабрадушнага, прыемнага, але слаба лідэра з нерашучым характарам і нязначным розумам. У адрозненне ад сваёй жонкі каралевы Марыі-Антуанэты, ён не ўмеў трымацца велічна, яго хада нагадвала хаду сяляніна. Дзед Людовік XV не любіў яго за адмоўнае стаўленне да прыдворнага жыцця і пагарду да Дзюбары і трымаў удалечыні ад дзяржаўны спраў. Выхаванне, атрыманае ад Вагюёна, дала Людовіку мала тэарэтычных і практычных ведаў. Найвялікшую схільнасць ён меў да фізічных заняткаў, асабіста да слясарнай справы і палявання. Нягледзячы на распуту каралеўскага двара, ён захаваў чысціню нораваў, вылучаўся шчырасцю, прастатой у зносінах і зневагай да раскошы. Ён уступаў на трон з шчырым намерам знішчыць існыя ў Францыі злоўжыванні, але не меў сілы, цвёрдасці і рашучасці да радыкальных рэформаў. Ён увесь час трапляў пад уплыў навакольных людзей - то цётак, то братоў, то міністраў, то каралевы.
 
== Рэформы Цюрго ==
Чуткі пра шчырасць і добрыя намеры ўзбудзілі ў народзе надзею на змены. І сапраўды, першым дзеяннем Людовіка было выдаленне с пасадаў былых міністраў, але выбар новага першага міністра аказаўся няўдалым: выкліканы з адстаўкі 72-гадовы граф Марэпа неахвотна пайшоў па шляху рэформ і пры першай жа магчымасці звярнуў з яго ўбок.
 
Былі адмененыя феадальныя падаткі ў 40 млн. і знішчаныя «droits de joyeux avènement», то бок асабістыя каралеўскія прывілеі перад законам, ліквідаваныя сінекуры, скарочаныя прыдворныя расходы. На чале кіравання былі пастаўлены таленавітыя патрыёты, такія як Цюрго і Мальзерб. Намаганнямі Цюрго было ўсталявана раўнапраўе падаткаў, распаўсюд пазямельнага падатку на прывілеяваныя саслоўі, ўведзены выкуп феадальных павіннасцяў, уведзеная свабода хлебнага гандлю, адмененыя ўнутраныя мытні, цахі, гандлёвыя манаполіі, здзесненыя пераўтварэнні ва ўсіх галінах народнага жыцця. Мальзэрб імкнуўся знішчыць [[lettres de cachet]], усталяваць свабоду сумлення.
 
Але супраць перамен падняліся дваранства, духавенства і парламент, які складаўся пераважна з людзей, матэрыяльна зацікаўленых ў адсутнасці перамен. Цюрго быў адхілены, хаця кароль адгукнуўся аб ім: "Толькі я і Цюрго любім народ". Адсутнасць глыбокіх, даведзеных да канца рэформ, панаванне рэтраградных тэндэнцый у пазнейшай палітыцы і сталі прычынай рэвалюцыі.
 
== Літаратура ==