Васка да Гама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
* Каравела Бэрыа, меньшымі памерамі, чым першыя два (пазней перайменаваны ў Сан-Мігель), суднам камандаваў [[Мікалау Коэльё]]
* Карабель забеспячэння з невядомым імем, пад камандаваннем Гансала Нуньеса. Карабель пазней быў страчаны каля заліва Сан-Брас, уздоўж усходняга ўзбярэжжа Афрыкі<ref name="ames"/>.
 
 
==Падарожжа да Мыса==
 
Экспедыцыя адплыла з [[Лісабон]]а [[8 ліпеня]] [[1497]] года. Яна рушыла ўслед маршрута, распачатага раней даследнікамі ўздоўж ўзбярэжжа Афрыкі праз астравы [[Востраў Тэнэрыфэ|Тэнэрыфэ]] і [[Каба-Вердэ|Зялёнага Мыса]]. Пасля дасягнення ўзбярэжжа сучаснай [[Сьера-Леонэ]] да Гама ўзяў курс на поўдзень у адкрыты акіян, перасякаючы [[экватар]] і адшукваючы [[заходнія вятры]] Паўднёвай Атлантыцы, якія [[Барталамеу Дыяш]] адкрыў у 1487 годзе<ref>[[Gago Coutinho]], C.V. (1951–52) ''A Nautica dos Descobrimentos: os descobrimentos maritimos visitos por um navegador'', Lisbon: Agencia Geral do Ultramar; p. 319-63; Axelson, E. (1988) "The Dias Voyage, 1487–1488: toponymy and padrões", ''Revista da Universidade de Coimbra'', Vol. 34, p. 29-55 [https://books.google.com/books?id=hcMp9hZ_8yAC&lpg=PA25&pg=PA29#v=onepage&q&f=false offprint]; Waters, D.W. (1988) "Reflections Upon Some Navigational and Hydrographic Problems of the XVth Century Related to the voyage of Bartolomeu Dias", ''Revista da Universidade de Coimbra'', Vol. 34, p. 275-347. [https://books.google.com/books?id=UKK-b3If-78C&lpg=PA333&dq=rota%20entre%20santiago&pg=PA333#v=onepage&q&f=false offprint].</ref>. Гэты курс аказаўся паспяховым і [[4 лістапада]] [[1497]] года, экспедыцыя высадзілася на ўзбярэжжы Афрыкі. На працягу больш за тры месяцы караблі плылі больш за 10000 кіламетраў у адкрытым акіяне, на той час самы доўгі шлях па-за бачнасцю зямлі. <ref name="Foundations"/><ref>{{cite book |last= Fernandez-Armesto |first= Felipe |title= Pathfinders: A Global History of Exploration |year= 2006 |publisher= [[W. W. Norton & Company]] |isbn= 0-393-06259-7 |pages= 177–178}}.</ref>
 
[[16 снежня]] флот прайшоў [[Вялікая рыбная рака|Вялікую рыбную раку]] - месца, дзе Дыяш павярнуў назад, і падплыў далей у водах, якія яшчэ былі невядомыя еўрапейцам. Калядныя святы да Гама і яго каманда сустрэлі на ўзбярэжжы, якое яны назвалі [[Правінцыя Квазулу-Натал|Натал]], гэтае слова на [[партугальская мова|партугальскай мове]] мае значэнне "''нараджэнне Хрыста''".
 
== Далейшая біяграфія ==