Чавусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242978990 }} using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
}}
 
'''Ча́вусы''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Čavusy'')  — горад раённага падпарадкавання ў [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Чавускі раён|Чавускага раёна]], на [[рака Бася|р. Бася]]. У 41 км ад [[Магілёў|г. Магілёў]], 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў—[[Крычаў]]. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, [[Мсціслаў]], [[Чэрыкаў]]. Насельніцтва 10,6 тыс. чал. (2006).
 
== Назва ==
{{змест злева}}
На думку географа [[Вадзім Жучкевіч|В. Жучкевіча]], тапонім «Чавусы» мае цюркскае паходжанне: «чавус» — ніжэйшы военачальнік, часам проста дробнамаянтковы шляхціч<ref>{{Крыніцы/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі|к}} С. 399.</ref>. Таксама існуе меркаванне, што паселішча заснавалі [[цыганы]]: з цыганскага «чавус» — гэта «[[намёт]]»<ref name="zubovic">Зубовіч Я. [http://www.tio.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=2104 Невядомыя Чавусы] // «Туризм и отдых» № 34, [[30 жніўня]] [[2007]].</ref>.
 
== Гісторыя ==
 
У крыніцах згадваецца з сяр. 16 ст. як д. Чавусовічы. З 1604 горад, у 1634 атрымаў [[магдэбургскае права]] і герб. Падчас [[вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) Чавусы занятыя рускімі войскамі і падораныя царом [[Аляксей Міхайлавіч, цар рускі|Аляксеем Міхайлавічам]] палкоўніку [[К. Паклонскі|К. Паклонскаму]]. У 1660 вызваленыя войскамі Рэчы Паспалітай. У 1708 (падчас [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны (1700—1721)]]) горад разрабаваны. З 1772 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Магілёўскай губерні. З 1919 у складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1922 — цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1924 у складзе Беларусі, цэнтр раёна.
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Coat of Arms of Čavusy (historical).png|thumb|злева|Гістарычны [[герб Чавусаў|герб]]]]
 
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску ''Чавусавічы''<ref name="evkl">{{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 735.</ref> датуецца [[1581]]. З [[1589]] яны ўваходзілі ў склад [[Магілёўская эканомія|Магілёўскай эканоміі]]. У [[1604]] паселішча атрымала статус [[горад]]а.
 
[[12 жніўня]] [[1634]] [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Уладзіслаў Ваза]] надаў Чавусам [[Магдэбургскае права]] і [[Герб Чавусаў|герб]]: «''у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч''»<ref>{{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў|к}} С. 251.</ref>. На [[1648]] тут было 176 [[дым, адзінка падаткаабкладання|дымоў]]<ref name="evkl"/>.
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны [[1656]] тут размяшчалася рэзылэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Увосень [[1660]] войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На [[1676]] тут было 109 будынкаў.
 
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ў [[1708]] Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На [[1737]] у горадзе дзейнічалі 3 царквы, меўся мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамеснікі. У [[1770-я]] тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш<ref name="evkl"/>.
 
=== Пад уладай Расійскай імперыі ===
[[Файл:Планы городов из Полного собрания законов Российской империи 185.jpg|міні|злева|Праект перапланіроўкі Чавусаў 1839 года]]
[[Файл:Čavuskaja_ratuša._Чавуская_ратуша_(XIX).jpg|thumb|240px|Ратуша, [[чарцёж]] другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]]]
 
У выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]) Чавусы апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе сталі цэнтрам павету Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У [[1778]] расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З [[1789]] пачала працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На [[1803]] у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царква. На [[1825]] — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На [[1829]] — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У [[1839]] працавала палатняная мануфактура. На [[1840]] — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крамаў і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.
 
У [[1860]] у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовая і прыходская вучылішча, 73 крамы, аптэка. [[12 жніўня]] [[1881]] пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У [[1901]] адкрылася 3-класнае гарадскае вучылішча, на [[1904]] — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснай прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Чавусы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1924]] Чавусы вярнулі [[БССР]], дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[чэрвень|чэрвеня]] [[1941]] да [[чэрвень|чэрвеня]] [[1944]] года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
 
[[3 студзеня]] [[2005]] адбылося афіцыйнае зацверджанне [[герб Чавусаў|герба Чавусаў]]<ref>[http://chausy.mogilev-region.by/ru/region/geraldika Геральдика] на [http://chausy.mogilev-region.by Чаусский районный исполнительный комитет]</ref>. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
<center><gallery caption="Горад на старых здымках" widths=215 heights=150 perrow="3">
Файл:Čavusy,_Rynak._Чавусы,_Рынак_(XX).jpg|Рынак. Касцёл і кляштар кармелітаў, [[1905]]
Файл:Čavusy, Zarečča. Чавусы, Зарэчча (1905).jpg|Зарэчча. Царква Святога Мікалая, [[1905]]
Файл:Čavusy, Prabojnaja. Чавусы, Прабойная (1905).jpg|Вуліца Прабойная. Царква Святога Георгія, [[1905]]
Файл:Čavusy, Čyrvonaja. Чавусы, Чырвоная (1913).jpg|Вуліца Чырвоная. Інтэр'ер новага касцёла, [[1913]]
Файл:Čavusy, Prabojnaja. Чавусы, Прабойная (1943).jpg|Вуліца Прабойная. Царква Святога Георгія
Файл:Čavusy, Basia. Чавусы, Бася (XX).jpg|Млын на рацэ Бася
</gallery></center>
 
== Насельніцтва ==
 
=== Дэмаграфія ===
<div style="float:right;margin:0 0.5em 1em;" class="toccolours">
<center><timeline>
ImageSize = width:auto height:150 barincrement:31
PlotArea = left:50 bottom:20 top:15 right:15
TimeAxis = orientation:vertical
AlignBars = late
Colors =
id:linegrey2 value:gray(0.9)
id:linegrey value:gray(0.7)
id:cobar value:rgb(0.0,0.7,0.8)
id:cobar2 value:rgb(0.6,0.9,0.6)
DateFormat = yyyy
Period = from:0 till:12500
ScaleMajor = unit:year increment:2500 start:0 gridcolor:linegrey
ScaleMinor = unit:year increment:500 start:0 gridcolor:linegrey2
PlotData =
color:cobar width:15
bar:1775 from:0 till:2530
bar:1880 from:0 till:2579
bar:1904 from:0 till:6100
bar:1939 from:0 till:7200
bar:1991 from:0 till:12500
bar:2004 from:0 till:10500
bar:2006 from:0 till:10500
bar:2008 from:0 till:10400
TextData=
fontsize:10px pos:(25,195)
text:
</timeline></center>
</div>
 
* '''[[XVIII стагоддзе]]''': [[1770-я]] — 2530 чал.<ref name="evkl"/>
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1825]] — 4 тыс. чал.<ref>{{Крыніцы/ГВБ|7-3к}} С. 237.</ref>; [[1840]] — 5150 тыс. чал.; [[1860]] — 4579 тыс. чал.<ref>{{Крыніцы/ГВБ|7-3к}} С. 238.</ref>; [[1880]] — 4167 чал.<ref>Sulimierski F. Czausy // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/776 776].</ref>; [[1884]] — 2579 чал. (2332 муж. і 2247 жан.), у тым ліку праваслаўных — 960 муж. і 940 жан., каталікоў — 8 муж. і 13 жан., іўдзеяў — 1364 муж. і 1294 жан.<ref>Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. Кн. 2. / Под ред. А. С. Дембовецкого. — Могилев на Днепре, 1884.</ref>; [[1897]] — 4690 чал., з іх 41,1 % пісьменных
* '''[[XX стагоддзе]]''': [[1904]] — 6,1 тыс. чал.; [[1912]] — 6991 чал.; [[1926]] — 5409 чал.<ref>{{Крыніцы/ГВБ|7-3к}} С. 239.</ref>; [[1939]] — 7,2 тыс. чал.; [[1959]] — 7,8 тыс. чал.; [[1991]] — 12,5 тыс.<ref>{{Крыніцы/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)}}</ref>
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2002]] — 10,9 тыс. чал.<ref>{{Крыніцы/БелЭн|17к}} С. 203.</ref>; [[2004]] — 10,5 тыс. чал.; [[2006]] — 10,5 тыс. чал.; [[2008]] — 10,4 тыс. чал.<ref>{{Крыніцы/ГВБ|7-3к}} С. 235.</ref>
 
=== Адукацыя ===
У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.
 
=== Культура ===
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
 
== Забудова ==
 
=== Планіроўка ===
У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.
 
== Эканоміка ==
Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі льналёну прамысловасці. Гасцініца<ref>{{Крыніцы/Турыстычная энцыклапедыя Беларусі|к}}</ref>.
* ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод»
* ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
* ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў»
* РУВП «Чавускі льнозавод»
 
== Культура ==
*Дзейнічае [[Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей]].
 
== Славутасці ==
== Выдатныя мясціны ==
Помнікам прыроды з'яўляецца гарадскі парк. Захаваліся стаянка эпохі неаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі.
* Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
* Могілкі іўдзейскія
* Помнік героям-вызваліцелям
 
=== Страчаная спадчына ===
* Касцёл і кляштар кармелітаў (1653)
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905)
* [[Чавуская ратуша|Ратуша]] ([[1780]])
* Сінагога
* Царква Святога Георгія (кан. XIX ст.)
* Царква Святога Мікалая (кан. XIX ст.)
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Гершэль Даніловіч]] ([[1884]], паводле іншых звестак, нарадзіўся ў [[Гомель|Гомелі]]) — бацька Кірка Дугласа, дзед [[Майкл Дуглас|Майкла Дугласа]]. У [[1908]] годзе разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акіян. У Штатах яўрэйская сям'я з Беларусі амерыканізавала прозвішча. Так Даніловічы ператварыліся ў Дэмскіх. Дуглас — сцэнічнае прозвішча Кірка (Ісур Даніловіч), якое зрабілася родным для яго сына Майкла<ref>[[Лашкевіч К.]] [http://news.tut.by/society/137257.html Якіх сусветных знакамітасцей варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь] // «[[TUT.BY]]», [[15 мая]] [[2009]].</ref>
* [[Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч]], беларускі мастак
* [[ЮркаУладзімір Лявонны|Ю.Мікалаевіч ЛявонныКудрэвіч]] (1908—1937), — беларускі паэтмастак
* [[СцяпанЮрка ПарфёнавічЛявонны]] Маргунскі([[1908]]—[[1937]],) — беларускі юрыстпаэт
* [[Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі]] — беларускі юрыст
* [[Леў Яфімавіч Маневіч]] (1898—1945), савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза
* [[Леў Маневіч]] ([[1898]]—[[1945]]) — савецкі разведчык, Герой СССР
* [[Любоў Васілеўна Ракава]], беларускі этнограф
* [[БертаЛюбоў МайсееўнаВасілеўна Сосіна-ІзраіцельРакава]], — беларускі рэнтгенолагэтнограф
* [[Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель]] — беларускі рэнтгенолаг
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}
* {{Крыніцы/ГВБ|7-3}}
* Зубовіч Я. Чавусы — горад Святога Марціна: (нарысы па гісторыі ад заснавання да 1917 г.). — Магілеў: Магілёўская абласная тыпаграфія, 2008. — 254, [1] с.: іл., факсім. ISBN 978-985-6848-34-9
* {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-2}}
* {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Čavusy}}
* [http://chausy.info/ Неафіцыйны сайт горада Чавусы і Чавускага раёна]
* [http://chausywww.inforadzima.org/nevyadomyya_chausybe/pub/1594_m/ Артыкул «Невядомыям. Чавусы»] на [[Radzima.org]]
* {{ГБ|http://globus.tut.by/chausy/index.htm}}
* [http://catholic.by/2/belarus/dioceses/minsk-mohilev/44-minsk-mohilev/101115-mscislauskij-dekanat.html Чавусы — парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла] на [[Catholic.by]]
* [http://www.globus.tut.by/chausy/index.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://chausy.info/ Сайт горада Чавусы і Чавускага раёна — навіны, гісторыя, фотаальбом, Форум, Чат]
 
{{Чавускі раён}}