Васка да Гама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72:
* Карабель забеспячэння з невядомым імем, пад камандаваннем Гансала Нуньеса. Карабель пазней быў страчаны каля заліва Сан-Брас, уздоўж усходняга ўзбярэжжа Афрыкі<ref name="ames"/>.
 
 
===Падарожжа да Мыса===
[[Выява:Cross daGama2.jpg|thumb|left|Помнік Крыжа Васкі да Гамы на [[Мыс Добрай Надзеі|Мысе Добрай Надзеі]], [[Паўднёвая Афрыка]]]]
Экспедыцыя адплыла з [[Лісабон]]а [[8 ліпеня]] [[1497]] года. Яна рушыла ўслед маршрута, распачатага раней даследнікамі ўздоўж ўзбярэжжа Афрыкі праз астравы [[Востраў Тэнэрыфэ|Тэнэрыфэ]] і [[Каба-Вердэ|Зялёнага Мыса]]. Пасля дасягнення ўзбярэжжа сучаснай [[Сьера-Леонэ]] да Гама ўзяў курс на поўдзень у адкрыты акіян, перасякаючы [[экватар]] і адшукваючы [[заходнія вятры]] Паўднёвай Атлантыцы, якія [[Барталамеу Дыяш]] адкрыў у 1487 годзе<ref>[[Gago Coutinho]], C.V. (1951–52) ''A Nautica dos Descobrimentos: os descobrimentos maritimos visitos por um navegador'', Lisbon: Agencia Geral do Ultramar; p. 319-63; Axelson, E. (1988) "The Dias Voyage, 1487–1488: toponymy and padrões", ''Revista da Universidade de Coimbra'', Vol. 34, p. 29-55 [https://books.google.com/books?id=hcMp9hZ_8yAC&lpg=PA25&pg=PA29#v=onepage&q&f=false offprint]; Waters, D.W. (1988) "Reflections Upon Some Navigational and Hydrographic Problems of the XVth Century Related to the voyage of Bartolomeu Dias", ''Revista da Universidade de Coimbra'', Vol. 34, p. 275-347. [https://books.google.com/books?id=UKK-b3If-78C&lpg=PA333&dq=rota%20entre%20santiago&pg=PA333#v=onepage&q&f=false offprint].</ref>. Гэты курс аказаўся паспяховым і [[4 лістапада]] [[1497]] года, экспедыцыя высадзілася на ўзбярэжжы Афрыкі. На працягу больш за тры месяцы караблі плылі больш за 10000 кіламетраў у адкрытым акіяне, на той час самы доўгі шлях па-за бачнасцю зямлі. <ref name="Foundations"/><ref>{{cite book |last= Fernandez-Armesto |first= Felipe |title= Pathfinders: A Global History of Exploration |year= 2006 |publisher= [[W. W. Norton & Company]] |isbn= 0-393-06259-7 |pages= 177–178}}.</ref>
 
[[16 снежня]] флот прайшоў [[Вялікая рыбная рака|Вялікую рыбную раку]] - месца, дзе Дыяш павярнуў назад, і падплыў далей у водах, якія яшчэ былі невядомыя еўрапейцам. Калядныя святы да Гама і яго каманда сустрэлі на ўзбярэжжы, якое яны назвалі [[Правінцыя Квазулу-Натал|Натал]], гэтае слова на [[партугальская мова|партугальскай мове]] мае значэнне "''нараджэнне Хрыста''".
 
===Мазамбік===
 
Васка да Гама правёў з 2 па 29 сакавіка 1498 года у раёне Мазамбікскіх астравоў. Тэрыторыя, кантраляюемая рарбамі на ўзбярэжжы Усходняй Афрыкі, была неад'емнай часткай сеткі гандлю ў [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]]. Баючыся, што мясцовае насельніцтва будзе варожым да хрысціян, да Гама прадставіўся [[Іслам|мусульманінам]] і быў запрошаны на аўдыенцыю да султана [[Мазамбік]]а. Але маючы дастаткова гандлёвых тавараў, да Гама быў не ў стане забяспечыць прыдатны падарунак кіраўніку і неўзабаве мясцовае насельніцтва стала з падазрэннем паглядаць да Гамы і яго людзей. Вымушаны з-за варожага натоўпу збегчы з Мазамбіку, да Гама з гавані выпусціў некалькі стрэлаў з сваіх гарматаў ў бок горада ў якасці помсты<ref>[http://www.oldnewspublishing.com/dagamma.htm Vasco da Gamma Seeks Sea Route to India], Oldnewspublishing.com. Retrieved 8 July 2006.</ref>.
 
===Мамбаса===
 
У раёне сучаснай [[Кенія|Кеніі]] экспедыцыя звярнулася да [[пірацтва]], рабуючы арабскія гандлёвыя суды, якія без цяжкіх гармат былі фактычна бяззбройныя. Партугальцы сталі першымі вядомымі еўрапейцамі, якія наведалі порт [[Горад Мамбаса|Мамбасы]] з 7 па 13 красавіка 1498 года, але і там яны былі варожа сустрэтыя і неўзабаве пакінулі порт.
[[Выява:Vascodagama.JPG|thumb|справа|Васка да Гама высаджваецца ў [[Калікут|Калікуце]] [[20 мая]] [[1498]] года.]]
 
Васка да Гама рухыў далей на поўнач, прыбыўшы ў сяброўскі порт [[Маліндзі]] [[14 красавіка]] [[1498]] г. - чые лідэры былі тады ў канфлікце з жыхарамі Мамбасу, там экспедыцыя ўпершыню адзначыла доказы прысутнасці індыйскіх гандляроў. Да Гама скарысталіся паслугамі лоцмана, чые веды [[мусон]]ных вятроў дазволілі яму давесці экспедыцыю да [[Калікут]]а, размешчанага на паўднёва-заходнім узбярэжжы Індыі. Крыніцы па рознаму называюць лоцмана, і як хрысціяніна, і як мусульманіна, і як [[Гуджаратцы|гуяраці]]. У адной з крыніц лоцман апісваецца ў якасці знакамітага арабскага мараплаўца [[Ібн Маджыд]]а, але Маджыд не мог быць у тым месцы ў той час<ref>{{cite book |last= Fernandez-Armesto |first= Felipe |title= Pathfinders: A Global History of Exploration |year= 2006 |publisher= W. W. Norton & Company |isbn= 0-393-06259-7 |pages= 178–179}}.</ref>. Васка да Гама пакінуў Маліндзі [[24 красавіка]] 1498 года і накіраваўся ў бок Індыі.
[[Выява:A steel engraving from the 1850's, with modern hand coloring.jpg|thumb|злева|Перамовы Васкі да Гамы з Заморынам. Сталёвая гравюра 1850 года з сучаснай ручной афарбоўкай.]]
Флот прыбыў у Кападу каля [[Калікут]]ы, Індыя, [[20 мая]] [[1498]] года. Кароль Калікута [[Заморын]], які ў той час быў ў сваёй другой сталіцы ў [[Паннані]], вярнуўся ў Калікут, пачуўшы вестку аб прыбыцці замежнага флоту. Маракі былі прынятыя з традыцыйным гасціннасцю, у тым ліку вялікага шэсця з па меншай меры 3000 узброеных воінаў, але перамовы з Заморынам не далі ніякіх канкрэтных вынікаў. Падарункі, якія да Гама прынёс Заморыну - чатыры плашчы пунсовага сукна, шэсць капелюшоў, чатыры галіны каралаў, скрынка з сямю меднымі пасудзінамі, кавалак цукру, дзве бочкі масла і бочка мёду - былі сціплыя і не зрабіць уражання. Чыноўнікі Заморына ў здзіўляўся, чаму не было ніякага золата або срэбра, а мусульманскія купцы, якія лічылі да Гаму сваім супернікам, выказалі здагадку, што апошні быў толькі звычайным піратам, а не ніякім каралеўскім паслом<ref>Castaneda, Herman Lopes de, The First Book of the Historie of the Discoveries and Conquests of the East India by the Portingals, London, 1582, in Kerr, Robert (ed.) A General History and Collection of Voyages and Travels Vol. II, London, 1811.</ref>. Запыты Васкі да Гамы на дазвол на выезд за межы факторыі каб прадаць рэшткі тавараў былі адмоўлены каралём, які настойваў, каб да Гама заплаціў мытныя пошліны, пераважна ў золаце, як ісе іншыя гандляры, што прывяло да напружаных суадносін з Заморынам. Раздражнёны гэтым, да Гама сілай узяў з сабой некалькіх [[наіры|наіраў]] і шаснаццаць рыбакоў<ref>[[M.G.S. Narayanan]], Calicut: The City of Truth (2006) Calicut University Publications.</ref>. Тым не менш, экспедыцыя ды Гамы была вельмі паспяховай і пераўзышла ўсе спадзяванні, дастаўлены груз каштаваў у шэсцьдзесят разоў больш за выдаткі на экспедыцыю.
 
== Далейшая біяграфія ==