Веласіпед: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Kusuma bike large.jpg|thumb|ВеласіпедРовар]]
'''Веласіпед'''<ref name=pr>Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 109.</ref>, або '''ровар''' — наземны транспартны сродак без рухавіка. Чалавек прыводзіць яго ў рух дзякуючы націсканню на педалі, якія праз ланцуг круцяць [[кола|колы]]. Звычайна веласіпед мае два колы, якія змешчаны адно за другім, але бываюць і трох-, чатырох- і аднаколавыя веласіпеды. Веласіпед ужываецца для перасоўвання, а таксама для актыўнага адпачынку і спорту. Станам на 2014 год у свеце выкарыстоўваецца больш за мільярд веласіпедаў; такім чынам, веласіпед — найпапулярнейшы транспартны сродак, дзякуючы невысокаму кошту вытворчасці і эксплуатацыі, лёгкасці, малым памерам, адсутнасцю патрэбы ў паліве.
Радок 5:
 
== Назва ==
Слова '''веласіпед''' паходзіць ад [[французская мова|французскага]] ''velocipede'', якое ўтворана з [[лацінская мова|лацінскіх]]: ''velox (velocis)'' = хуткі і ''pes (pedis)'' = нага, ступня.У беларускай мове '''ровар''' паходзіць ад назвы брытанскай фірмы «''Rover''», якая вырабляла ровары. У іншых мовах назвы ровара часта ўтвораныя ад словаў ''два'' і ''кола'', ''круг''.
 
== Канструкцыя ==