Васка да Гама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87:
== Вяртанне назад ==
 
Васка да Гама пакінуў Калікут [[29 жніўня]] [[1498]]. Жадаючы хутчэй даплыць да дому, ён праігнараваў веды мясцовыя веды пра мусонныя вятры, якія дзмуюць на бераг. Флот першапачаткова плыў на поўнач уздоўж ўзбярэжжа Індыі, а затым спыніўся на востраве [[Анджадзіва]]. Нарэшце, [[3 кастрычніккастрычніка]] [[1498]] года экспедыцыя прыступіла да перасячэння Індыйскага акіяна. Але ўсталяваліся зімовыя мусоны, падарожжа стала вельмі павольным. Так, калі летам падарожжа пры спрыяльным мусонным ветры заняло толькі 23 дзён, то наоодваротным падарожжы, каб перасекчы Індыйскі акіян супраць ветру спатрэбілася ўжо 132 дзён.
 
Экспедыцыя да Гамы ўбачыла зямлю толькі на [[2 студзеня]] [[1499]] года, праходзячы міма прыбярэжнай [[Самалі|самалійскага]] горада [[Горад Магадыша|Магадыша]]. Флот не рабіў прыпынаку, але праходзячы міма Магадзіша, ананімны мемуарыст экспедыцыі адзначыў, што гэта быў вялікі горад з дамамі з чатырох ці пяці паверхаў, з высокімі і вялікімі палацамі ў цэнтры і многімі мячэцямі з цыліндрычнымі мінарэтамі<ref>Da Gama's First Voyage pg.88.</ref>.
 
Флот да Гамы, нарэшце, прыбыў у [[Маліндзі]] [[7 студзеня]] 1499 года ў жудасным стане - прыкладна палова экіпажа загінула падчас плавання, і многія з рэшткаў былі хворыя на [[Цынга|цынгу]]. Не маючы дастаткова здаровых членаў экіпажа, каб кіраваць трыма караблямі, да Гама загадаў затапіць ''Сан-Рафаэл'' ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі, а экіпаж размяркаваць паміж астатнімі двума караблямі, ''Сан-Габрыелым'' і ''Берыя''. Пасля гэтага плаванне стала больш хуткім. Да пачатку сакавіка яны прыбылі ў [[Моссел-Бэй]], і перасеклі мыс Добрай Надзеі 20 сакавіка, а ўзбярэжжа Заходняй Афрыкі дасягнулі 25 красавіка.
 
Дзённік экспедыцыі абрываецца на гэтым. Рэканструкцыя з іншых крыніц дазваляе меркаваць, што экспедыцыя працягнулася да [[Каба-Вердэ]], дзе Бэрыа на чале Мікалау Коэльё аддзялілася ад Сан-Габрыэля Васкі да Гамы і паплыла асобна<ref>Subrahmanyam, 1997, p. 149.</ref>. Бэрыа прыбыла у [[Лісабон]] [[10 ліпеня]] [[1499]] года і [[Мікалау Коэльё]] асабіста даставіў навіны каралю Мануэлю I і каралеўскаму двару, які тады знаходзіўся ў [[Горад Сінтра|Сінтры]]. У той жа час, яшчэ ў Каба-Вэрдэ, брат ды Гамы, [[Паўлу да Гама]] цяжка захварэў. Да Гама вырашыў застацца з ім на [[Востраў Сант'ягу, Каба-Вердэ|востраве Сант'яга]], і даручыў свайму намесніку Жуану дэ Са плыць разам з ''Сан-Габрыэлем'' дадому. Пад кіраўніцтвам дэ Са ''Сан-Габрыэль'' прыбыў у Лісабон недзе ў канцы ліпеня-пачатку жніўня. Да Гама і яго хворы брат ў канчатковым выніку адплылі на гвінеяйскай каравэле ў Партугалію, але Паулў да Гама памёр у шляху. Да Гама спыніўся на [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]], каб пахаваць свайго брата ў манастыры Сан-Францыска ў [[Горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра-ду-Эроіжму]], і затрымаўся там на некаторы час у жалобе на браце.
 
== Далейшая біяграфія ==