Розніца паміж версіямі "Васілевічы"

15 байтаў дададзена ,  4 гады таму
→‎Гісторыя: цэнтр воласці
др (→‎Вядомыя ўраджэнцы: вікіфікацыя)
(→‎Гісторыя: цэнтр воласці)
У пачатку 1918 года занятая германскімі войскамі. У жніўні 1918 года партызанскі атрад разграміў нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Васілевічах. Каля вёскі 30 сакавіка 1919 былі разгромлены [[Стракапытаўскае паўстанне|стракапытаўскія фарміраванні]], якія адступалі з Гомеля і спрабавалі прарвацца праз фронт у Польшчу. У пачатку сакавіка 1920 года мястэчка было занятае польскімі войскамі, потым занятае бальшавікамі ў пачатку чэрвеня 1920 года. Падчас пагрому, учыненага 16 красавіка 1921 бандай Галакі, загінулі 13 жыхароў.
 
З 26 чэрвеня 1919 года — цэнтр воласці [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]] [[РСФСР]]. З 8 снежня 1926 года ў складзе [[БССР]]. З 8 снежня 1926 года да 4 жніўня 1927 года і з 20 лютага 1938 года да 16 верасня 1959 года цэнтр [[Васілевіцкі раён|Васілевіцкага раёна]]. У 1927—1938 і з 1959 года ў Рэчыцкім раёне.
 
У 1925—1927 гадах працаваў лясны тэхнікум (да гэтага знаходзіўся ў Гомелі, потым у [[Горад Буда-Кашалёва|Буда-Кашалёва]]). У 1929 годзе арганізаваны [[калгас]], працавалі торфазавод, 2 кузні, слясарня, паравы млын, цагляны завод, смалакурня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7-гадовая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, бальніца. У 1934 годзе створана [[Машынна-трактарная станцыя|МТС]]. З 15 ліпеня 1935 года — мястэчка.
8

правак