Шампіньён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
| mycobank = 17030
}}
'''Шампіньён''', '''пячурыца''' (''Agaricus'') — [[род, біялогія|род]] шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства агарыкавых.
 
Шапка пукатая, потым распасцёртая, шаўкавістая, гладкая або лускаватая, мясістая, дыяметрам ад 3 да 25 см. Пласцінкі свабодныя, напачатку белыя, потым цямнеюць. Паводле гэтай прыкметы шампіньёны адрозніваюць ад смяротна ядавітай [[бледная паганка|бледнай паганкі]], у якой споры, а таму і пласцінкі, застаюцца белымі. Мякаць белая, шчыльная, на зломе мяняе колер. Ножка цыліндрычная або булавападобная, шчыльная, рэдка рыхлая або полая, заўжды з кольцам ад пакрывала. Споры акруглыя, гладкія, светла-карычневыя, карычневыя.