Адкрыць галоўнае меню

Змены

3 012 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
Экспедыцыя да Гамы ўбачыла зямлю толькі на [[2 студзеня]] [[1499]] года, праходзячы міма прыбярэжнай [[Самалі|самалійскага]] горада [[Горад Магадыша|Магадыша]]. Флот не рабіў прыпынку, але праходзячы міма Магадзіша, ананімны мемуарыст экспедыцыі адзначыў, што гэта быў вялікі горад з дамамі з чатырох ці пяці паверхаў, з высокімі і вялікімі палацамі ў цэнтры і многімі мячэцямі з цыліндрычнымі мінарэтамі<ref>Da Gama's First Voyage pg.88.</ref>.
[[Выява:Pillar of Vasco da Gama.jpg|thumb|справа|Слуп Васкі да Гамы ў Маліндзі, узведзены на зваротным шляху]]
 
Флот да Гамы, нарэшце, прыбыў у [[Маліндзі]] [[7 студзеня]] 1499 года ў жудасным стане - прыкладна палова экіпажа загінула ў час плавання, а з тых, хто застаўся, многія былі хворыя на [[Цынга|цынгу]]. Не маючы дастаткова здаровых членаў экіпажа, каб кіраваць трыма караблямі, да Гама загадаў затапіць ''Сан-Рафаэл'' ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі, а экіпаж размяркаваць паміж астатнімі двума караблямі, ''Сан-Габрыелым'' і ''Берыя''. Пасля гэтага плаванне стала больш хуткім. Да пачатку сакавіка яны прыбылі ў [[Моссел-Бэй]], і перасеклі мыс Добрай Надзеі 20 сакавіка, а ўзбярэжжа Заходняй Афрыкі дасягнулі 25 красавіка.
 
Дзённік экспедыцыі абрываецца на гэтым. Рэканструкцыя з іншых крыніц дазваляе меркаваць, што экспедыцыя працягнулася да [[Каба-Вердэ]], дзе Бэрыа на чале Мікалау Коэльё аддзялілася ад Сан-Габрыэля Васкі да Гамы і паплыла асобна<ref>Subrahmanyam, 1997, p. 149.</ref>. Бэрыа прыбыла у [[Лісабон]] [[10 ліпеня]] [[1499]] года і [[Мікалау Коэльё]] асабіста даставіў навіны каралю Мануэлю I і каралеўскаму двару, які тады знаходзіўся ў [[Горад Сінтра|Сінтры]]. У той жа час, яшчэ ў Каба-Вэрдэ, брат ды Гамы, [[Паўлу да Гама]] цяжка захварэў. Да Гама вырашыў застацца з ім на [[Востраў Сант'ягу, Каба-Вердэ|востраве Сант'яга]], і даручыў свайму намесніку Жуану дэ Са плыць разам з ''Сан-Габрыэлем'' дадому. Пад кіраўніцтвам дэ Са ''Сан-Габрыэль'' прыбыў у Лісабон недзе ў канцы ліпеня - пачатку жніўня. Да Гама і яго хворы брат ў канчатковым выніку адплылі на гвінеяйскай каравэле ў Партугалію, але Паулў да Гама памёр у шляху. Да Гама спыніўся на [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]], каб пахаваць свайго брата ў манастыры Сан-Францыска ў [[Горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра-ду-Эроіжму]], і затрымаўся там на некаторы час у жалобе па браце. У рэшце рэшт ён сеў на Азорскую каравэлу, нарэшце, прыбыў у Лісабон 29 жніўня 1499 г<ref>João de Barros, ''Da Asia'', Dec. I, Lib. IV, c.11, p. 370.</ref>. (ў пачатку верасня па іншых крыніцах). Нягледзячы на свой меланхалічны настрой, да Гаме быў дадзены геройскі прыём, яго абсыпалі пашанамі, у тым ліку трыўмфальным шэсцем і грамадскімі урачыстасцямі. Кароль Мануэль напісаў два лісты, у якіх апісаў першы рэйс Васкі да Гамы, у ліпені і жніўні 1499, неўзабаве пасля вяртання з караблёў. Джыралама Серджыні таксама напісаў тры лісты, якія апісваюць першы рэйс ды Гамы ў бліжэйшы час пасля вяртання з экспедыцыі.
 
Экспедыцыя мела вялікія выдатки кошту - былі страчаныя адзін карабель і больш за палова каманды. Не удалося дасягнуць асноўнай місіі плавання - усталяваць гандлёвы дагавор з Калікутай. Тым не менш, спецыі, прывезеныя на астатніх двух караблях, былі прададзеныя з велізарным прыбыткам да кароны. Васка да Гама быў справядліва ўшанаваны ў адкрыцці прамога марскога шляху ў Азію. Яго шлях пасля будзе працягнуты штогадовымі [[Партугальскія Індыйскія Армады|Партугальскімі Індыйскімі Армадамі]].
 
Гандаль спецыямі аказаўся адным з асноўных крыніц паступлення Партугальскай каралеўскай казны. Таксама, падарожжа да Гама ясна дало зразумець, што на ўсходняе узбярэжжа Афрыкі ''Contra Costa'' стала адыгрываць важнае значэнне для партугальскіх інтарэсаў; парты ўзбярэжжа забяспечвалі прэснай вадой, правізіяй, лесам і гаваннямі для рамонту, і служылі сховішчамі, дзе караблі маглі перачакаць неспрыяльнае надвор'е. Істотным вынікам экспедыцыі была каланізацыя [[Мазамбік]]у партугальцаімі.
 
== Далейшая біяграфія ==