Мінеі-Чэцці: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 16:09, 3 лютага 2016

«Мі́неі-Чэ́цці» (ад грэч. μηνιαίος — месячны + стараж.-рус. чытанне), «Штомесячныя чытанні» — царкоўна-рэлігійныя зборнікі твораў павучальнага зместу. Уключалі жыціі святых, павучанні, словы?!, казанні, легенды, складзеныя па месяцах у адпаведнасці з днямі ўшанавання царквою памяці кожнага святога. Прызначаліся для штодзённага чытання.

Мінеі-Чэцці Дзімітрыя Растоўскага, Кіеў, 1714

Узніклі ў Візантыі ў IX ст. На Русі вядомы з XI ст., найбольш пашыраны ў XVI ст. ў сувязі з умацаваннем ідэалам асноў самадзяржаўя і стварэння культу агульнарасійскіх святых. У 15301540-я гг. складзены «Вялікія Чэцці-Мінеі  (руск.)» ў 12 тамах, у якіх сабраны творы царкоўна-апавядальнай і духоўна-павучальнай літаратуры Русі ад пачатку хрысціянства, уключаны шэраг помнікаў старажытнарускай літаратуры. Амаль пасля кожнага жыція або казання змешчана «слова» айцоў царквы ці твор свецкага зместу. У складзе «Мінеі-Чэцці» дайшлі спісы каштоўнейшых помнікаў старажытнарускай літаратуры.

У XVII ст. на аснове макар'еўскіх «Мінеі-Чэцці» створаныя «Мінеі-Чэцці» Германа Тулупава і Іаана Мілюціна. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. Дзімітрый Туптала (Дзімітрый Растоўскі) на аснове рускіх «Мінеі-Чэцці» і заходніх крыніц склаў 12-томны збор жыцій святых[1].

На Беларусі вядомы «Мінеі-Чэцці» камянецкая і жыровіцкая XV ст., слуцкая XVI ст., супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», віленская рукапісная — усе XVII ст.

Зноскі

Літаратура


Шаблон:Orthodox-christianity-stub Шаблон:Lit-stub

Шаблон:Агіяграфія