Батаўскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Калі батавы са сваімі саюзнікамі аблажылі [[Ветэра|Ветэру]] (''Castra Vetera''), Цывіліс запатрабаваў ад двух [[легіён]]аў, якія абаранялі яе, прысягнуць Веспасіяну. Аднак неўзабаве прыйшла вестка, што і германскія легіёны абвясцілі Веспасіяна імператарам. Тады Цывіліс абвясціў, што сапраўдная мэта яго — вызваленне германцаў ад рымскага валадарства.
 
Перамога рымлян пры [[Крэфельд|Гельдубе]] прывяла да вызвалення гарнізона Ветэры, які, разам з іншымі войскамі, заняў [[Нойс|Навезій]]. Цывіліс узяў Гельдубу і зноў аблажыў Ветэру. Тады і [[Галы, плямёны|галы]] таксама адклалісяадпалі ад Рыма. Ветэра здалася паўстанцам, услед за ёй — Навезій і [[Майнц|Маганцыяк]]. Было абвешчана стварэнне гальскай дзяржавы.
 
Вестка пра батаўскае паўстанне выклікала перапалох у Рыме. Рымляне накіравалі вялікія сілы на Рэйн. Цывіліс здзейсніў напад на [[Трыр]]; германцы ўварваліся ў рымскі лагер, але атака была адбіта [[Квінт Петылій Цэрыял|Цэрыялам]]. Цывіліс вымушаны быў схавацца ў Ветэры, аказваючы ўпартае супраціўленне, але, нарэшце, позняй восенню 70 года здаўся рымлянам. Паўстанне было задушана.