Язь: Розніца паміж версіямі

2 143 байты дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
| name =
| regnum = Жывёлы
| image file = Leuciscus idusLeuciscusIdus.jpgJPG
| image title =
| image descr =
| eol = 207288
}}
'''Язь''' (''Leuciscus idus'') — [[рыба]] сямейства карпавых, мае знешняе падабенства з [[плотка]]й. УНародная даўжынюпазва язь''вязь'', дасягаедробнага 70 см, вагой 2-3 кг; сустракаюцца больш буйныя асобіны''пад'язік''. Колер: шэра-серабрысты, на спіне цямнейшы, чым на чэраве. Плаўнікі маюць ружова-аранжавае адценне. Язь — прэснаводная рыба, аднак можа жыць і ў паўпрэснай вадзе марскіх заліваў.
 
== Апісанне ==
{{Зноскі}}
У даўжыню язь дасягае 60—70 см, маса да 4—6 кг. Цела сціснутае з бакоў, луска дробная. Галапа адносна кароткая, лоб шырокі, пукаты, рот ніжні. Анальны і спінны плаўнікі ўсечаныя.
 
Агульная афарбоўка цемнаватая, з залацістым адценнем. Спіна і верхняя частка бакоў цёмна-сінія, бруха серабрыстае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, зрэдку чырванаватыя, астатнія чырвоныя. Радужына зеленавата-жоўтая з цёмнай плямай.
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
 
== Пашырэнне ==
Язь — прэснаводная рыба, аднак можа жыць і ў паўпрэснай вадзе марскіх заліваў. Пашыраны ў водах Сярэдняй Еўропы і Сібіры да Калымы, асобны падвід у басейне Аральскага мора. На Беларусі трапляецца ў рэках, праточных азёрах, вадасховішчах; пазбягае рэк з халодпай вадой і вярхоўяў з хуткім цячэннем. Трымаецца глыбокіх затокаў з ціхім цячэннем, каля мастоў, віроў і ям ніжэй перакатаў, каля берагоў з навіслым хмызняком, аддае перавагу месцам з гліністым, заглееным дном.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Найбольш актыўны раніцай і ва змярканні. Зімуе чародамі на глыбіні. Пасля нерасту жыве паасобку.
 
Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, ракападобнымі, дробнымі малюскамі, воднай расліннасцю.
 
Полавая спеласць на 4—5-м годзе. Нераст у красавіку— маі, чародны, на разводдзі. у пратоках і на захламленых перакатах. Плоднасць ад 40 да 150 тыс. ікрынак.
 
== Промысел ==
Прамысловае значэнне невялікае. САб'ект аматарскага рыбалоўства.
 
== Літаратура ==
* Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 5. Мн., 1986.
 
{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Карпавыя]]