Адкрыць галоўнае меню

Змены

2 518 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
Падчас плавання флот да Гама ўсталяваў кантакты з усходнеафрыканскім золатагандлёвым портам [[Сафала]] і прымусіў султанат Кілвы да выплаты даніны, здабыўшы значную суму золата. Па дасягненні Індыю ў кастрычніку 1502 флот ды Гамы захопліваў кожнае арабскае судна ў індыйскіх водах, самае вядомае было ''Міры'', паломніцкі карабель з [[Мекка|Мекі]], чые пасажыры былі забітыя ў адкрытым моры<ref>Subrahmanyam, 1997, p. 205.</ref>. Пасля дасягнення Калікута, да Гама патрабаваў ад заморына кампенсацыі для лячэння Кабрала. У той час як заморын быў гатовы падпісаць новы дагавор<ref>{{Wayback |date=20040118015254 |url=http://www.northpark.edu/history/WebChron/WestEurope/DaGama.CP.html |title=Vasco da Gama Arrives in India 1498 }} Dana Thompson, Felicity Ruiz, Michelle Mejiak; 15 December 1998. Retrieved 8 July 2006.</ref>, да Гама зрабіў заклік да індуісцкага караля выгнаць ўсіх [[іслам|мусульман]] з Калікута да пачатку перамоў, на што атрымаў адмовы. Партугальская флот затым абстрэльваў неўмацаваны горад з мора на працягу двух дзён і моцна яго пашкодзіўшы. Таксама былі захоплены некалькі караблёў з рысам, у экіпажа адрэзалі рукі, вушы і насы; а пасля адправілі іх разам з абразлівай запіскай да заморына<ref>Sreedhara Menon. A. A Survey of Kerala History(1967), p. 152. D. C. Books Kottayam.</ref>.
 
Жорсткае абыходжанне да Гамы хутка прывяло гандаль ўздоўж [[Малабар|Малабарскага узбярэжжа]] Індыі ў тупік. Але, тым не менш заморын адмовіўся падпарадкавацца партугальскім патрабаванням, і нават рызыкнуў наняць флот з моцных караблёў, каб кінуць выклік Армадзе да Гамы. Але да Гама здолеў перамагчы гэты флот у марской бітве перад гаванню Калікута. Да Гама загрузіў свае караблі спецыямі ў [[Качы|Кочыне]] і [[Каннур|Каннаноре]], невялікіх бліжэйшых васальных каралеўствах, якія знаходзіліся ў варожых адносінах з заморынам. Армада пакінула Індыю ў пачатку 1503 года, да Гама пакінуў невялікую эскадру каравелаў пад камандаваннем свайго дзядзькі [[Вісэнтэ Содрэ]], каб патруляваць узбярэжжа Індыі і цкаваць марскі гандаль Калікута, а таксама для абароны ад партугальскіх фабрык у Кочыне і Каннаноры ад непазбежных рэпрэсій з боку заморына.
 
Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію ў верасні 1503 года і відавочна пацярпеў няўдачу ў сваёй місіі, каб прывесці заморына да парадкавання. Гэтая няўдача, і наступнае больш непрыемная няўдача яго дзядзькі Вісэнтэ Содрэ абароніць партугальскую фабрыку ў Кочыне прывяло да таго, что да Гама не мог разлічваць на наступныя ўзнагароды. Таму, калі партугальскі кароль [[Мануэл I]] прыняў рашэнне прызначыць першага губернатара і намесніка Партугальскай Індыі у [[1505]] годзе, да Гама быў відавочна па-за ўвагай, а пост атрымаў [[Франсішку ды Алмейда]].
 
== Далейшая біяграфія ==