Розніца паміж версіямі "Метрыка Вялікага Княства Літоўскага"

няма тлумачэння праўкі
[[Выява:Metryka litewska.jpg|Разварот адной з кніг метрыкі з запісамі за 1511—1518 гады|thumb]]
 
'''Літоўская метрыка''' ({{lang-la|matricula}} канцылярская кніга) — збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) вялікакняжацкай [[Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага|канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага]] [[15 ст.|XV]]–[[18 ст.|XVIII стст.]] з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|Рады ВКЛ]], [[Сойм Вялікага княства Літоўскага|соймаў]] і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. У склад Метрыкі ўваходзілі таксама некаторыя важныя пабочныя матэрыялы (пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, спісы з маскоўскіх дыпламатычных дакументаў і інш.), справаводныя матэрыялы (рэестры актаў, інвентары Метрыкі і інш.).
 
Метрыка стала асновай велікакняжацкага, а пазней галоўнага дзяржаўнага архіва ВКЛ і выконвала нотафікацыйныя (юрыдычна-рэгістрацыйныя) функцыі. Выкарыстоўваліся ў юрыдычных і даведасных мэтах усімі суб'ектамі права, найперш вярхоўнай уладай, дзяржаўнымі ўстановамі, прывілеяванымі саслоўямі, мяшчанамі, магістратамі, царквой, этнарэлігійнымі абшчынамі. На аснове матэрыялаў Метрыкі па адпаведных запытах выдаваліся юрыдычна завераныя дакументы (копіі з копій).
 
Першыя гістарычныя назвы гэтага збору — «метрыкі», «кнігі метрыкі», «метрыка», з канца [[16 стагоддзе|XVI]] — пачатку [[17 стагоддзе|XVII стст.]] разгорнутая афіцыйная назва — «Метрыка Вялікага Княства Літоўскага». З навуковага пункту гледжання апошняя назва найбольш слушная. Вызначэнне «Літоўская метрыка» па аналогіі з Кароннай метрыкай у Польшчы сустракалася ў мясцовых канцылярскіх кнігах, з сярэдзіны XVII ст. сістэматычна ўжывалася ў варшаўскім архіўным справаводстве, замацавалася ў пецярбургскіх і маскоўскіх архівах, а таксама ў беларускай, расійскай, польскай і літоўскай гістарыяграфіі [[19 стагоддзе|XIX]] — [[20 стагоддзе|XX стст.]] Гэты тэрмін традыцыйна выкарыстоўваецца і цяпер у замежных выданнях Метрыкі, а таксама для назвы некаторых сучасных архіўных фондаў, якія ўключаюць матэрыялы велікакняжацкай канцылярыі ВКЛ (побач з даволі значнай колькасцю іншых кніг) і захоўваюцца пераважна ў Расіі.
 
Большая частка кніг Літоўскай метрыкі захоўваецца сёння ў Расійскім Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў у [[Масква|Маскве]], асобныя кнігі ёсць таксама ў [[Галоўны архіў старажытных актаў|Галоўным архіве старажытных актаў (Archiwum Główne Akt Dawnych)]] у [[Варшава|Варшаве]] і іншых месцах.