Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Галубок"

3 768 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
→‎«Суд»: вынесла ў асобны артыкул Суд, п'еса
(→‎«Пінская мадонна»: вікіфікацыя)
(→‎«Суд»: вынесла ў асобны артыкул Суд, п'еса)
 
==== «Суд» ====
{{main|Суд, п'еса}}
[[Выява:Haluboktheatre1.jpg|250px|thumb|Афіша спектаклюспектакля Трупы ў [[Беларускі рабочы клуб|Беларускім рабочым клубе]]]]
 
У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п'есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў. Змест твора нескладаны. У селяніна Гарбуза панскі эканом вырваў палову барады і выбіў тры зубы, за што Гарбуз падаў на яго ў суд. Пачынаецца допыт пацярпелых і сведкаў. І хаця віна эканома відавочная, валасны суд прызнае вінаватым самога Гарбуза, якога садзяць на тры дні «ў халодную». У камедыйную плынь твора ўваходзіць сацыяльны аналіз жыцця тагачаснага грамадства, у якім просты чалавек заўсёды асуджаны на несправядлівасць.
 
Галубок дае сваім персанажам вельмі трапныя і пераканальныя характарыстыкі, шырока ўжываючы прыём кантрасту<ref name="Галубок">{{cite book
| last = Галубок
| first = У.
| authorlink = У. Галубок
| title = Творы
| year = 1983
| location = Мінск
}}</ref>.
 
{{Цытата|Пісар, старшыня, суддзя — п'яніцы. Гарбуз — пакорны чалавек, барады толькі палова. Авечка — жвавы чалавечак, зусім лысы, ніякай расліны, храмы на правую нагу, з наклееным носам. Апрануты бедна. Авечка зусім як жабрак}}
 
Таксама даследчыкі адзначаюць індывідуалізаваную мову, якая служыць сродкам самахарактарыстыкі персанажаў<ref name="Лаўшук62">{{cite book
| last = Лаўшук
| first = С.
| title = Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.)
| page = 62
}}</ref>. У якасці прыклада ўводны маналог вартаўніка Мірона, багаты на экпрэсіўна і эмацыйна напоўненыя словы<ref name="Галубок"/>.
 
{{Цытата|Стораж (здзіўлены). Ах, каб на вас чума, сколькі смецця за адзін вечар нарабілі, адных коркаў ды акуркаў повен кут назмятаў. Ну і людзі, апундрыліся гарэлкай (метучы), смакталі гэту няшчасніцу да таго, што і памяць страцілі. Пісра да таго дапіўся, што мяне, старога чалавека, за бабу палічыў і пачаў цалаваць, абзываючы нейкай Забэлькай, во каб яго свінні цалавалі, намысліўся; а старшыня і ваўком выў, ісабакайбрахаў, і плаваў на падлозе; адзін фельчар маладзец: той калі пачуў, што ногі адняліся, падазваў мяне і папарсіў, каб занёсу пуню на салому, а мне што кажуць — слухаю, ужджабурыў, як ягнё, на плечы і завалок па адрасу. І як у іх голавы на карках трымаюцца: сягоння суд, а яны, я кмухаморы, п'яныя. Пісар ад гарэлкі азыск, галава, як церліца, вочы акуртаціліся, а рукі, як машына, маланкаю паперы скрыгаюць — шась, шась! Я з венікам так не спраўлюся}}
 
На прэм'ерным спектаклі па п'есе «Суд» сам Галубок таленавіта выканаў ролю Авечкі. У ролі Гарбузіхі ўдала дэбютавала жонка драматурга Ядвіга Аляксандраўна.