Адкрыць галоўнае меню

Змены

3 521 байт дададзены ,  3 гады таму
Васка да Гама атрымаў каралеўскі ліст, каб прыняць камандаванне [[Чацвертая Партугальская Індыйская Армада|Чацвертай Індыйскай Армадай]], якая павінна была стартаваць у [[1502]] годзе, з галоўнай мэтай адпомсціць заморыну і прымусіць яго падпарадкавацца партугальскім умовам. Цяжка ўзброены флот з пятнаццаці караблёў і васемсот чалавек пакінуў Лісабон [[12 лютага]] 1502 года. За ёй ў красавіку выйшла іншая эскадрылія з пяці караблёў на чале стрыечнага брата Васкі [[Эштэбао да Гама]] (сына Айрэса да Гамы), які дагнаў асноўны флот у Індыйскім акіяне. Чацвертая Армада стала для да Гамы сваеасаблівай сямейнай справай. Двое яго стрыечных братоў па мацярынскай лініі [[Вісэнтэ Содрэ]] і Брас Содрэ былі прызначаныя камандаваць ваенна-марскім патрулём ў Індыйскім акіяне, у той час як Альвара дэ Атаідэ (брат жонкі) і Лопо Мэндэс дэ Васконселос (заручаны з сястрой Васкі Тэрэзай ды Гама) камандвалі караблямі ў галоўным флоце.
 
Падчас плавання флот да Гама ўсталяваў кантакты з усходнеафрыканскім золатагандлёвым портам [[Сафала]] і прымусіў султанат Кілвы да выплаты даніны, здабыўшы значную суму золата. Па дасягненні Індыю ў кастрычніку 1502 флот ды Гамы захопліваў кожнае арабскае судна ў індыйскіх водах, самае вядомае было ''Міры'', паломніцкі карабель з [[Мекка|Мекі]], чые пасажыры былі забітыя ў адкрытым моры<ref>Subrahmanyam, 1997, p. 205.</ref>. Пілігрымы прапанавалі сваё багацце, якое "''магло б выкупіць ўсіх хрысціянскіх рабоў ў [[Каралеўства Фес|Каралеўстве Фес]] і многіх іншых''", але яны не былі пазбаўленыя. Да Гама глядзеў праз ілюмінатар на жанчын, якія падымалі золата, каштоўныя камяні, а таксама сваіх немаўлятаў, просячы аб літасці<ref>Nambiar O.K, The Kunjalis- Admirals of Calicut, Bombay, 1963.</ref>. Пасля дасягнення Калікута, да Гама патрабаваў ад заморына кампенсацыі для лячэння Кабрала. У той час як заморын быў гатовы падпісаць новы дагавор<ref>{{Wayback |date=20040118015254 |url=http://www.northpark.edu/history/WebChron/WestEurope/DaGama.CP.html |title=Vasco da Gama Arrives in India 1498 }} Dana Thompson, Felicity Ruiz, Michelle Mejiak; 15 December 1998. Retrieved 8 July 2006.</ref>, да Гама зрабіў заклік да індуісцкага караля выгнаць ўсіх [[іслам|мусульман]] з Калікута да пачатку перамоў, на што атрымаў адмовы. Партугальская флот затым абстрэльваў неўмацаваны горад з мора на працягу двух дзён і моцна яго пашкодзіўшы. Таксама былі захоплены некалькі караблёў з рысам, у экіпажа адрэзалі рукі, вушы і насы; а пасля адправілі іх разам з абразлівай запіскай да заморына<ref>Sreedhara Menon. A. A Survey of Kerala History(1967), p. 152. D. C. Books Kottayam.</ref>.
 
Жорсткае абыходжанне да Гамы хутка прывяло гандаль ўздоўж [[Малабар|Малабарскага узбярэжжа]] Індыі ў тупік. Але, тым не менш заморын адмовіўся падпарадкавацца партугальскім патрабаванням, і нават рызыкнуў наняць флот з моцных караблёў, каб кінуць выклік Армадзе да Гамы. Але да Гама здолеў перамагчы гэты флот у марской бітве перад гаванню Калікута. Да Гама загрузіў свае караблі спецыямі ў [[Качы|Кочыне]] і [[Каннур|Каннаноре]], невялікіх бліжэйшых васальных каралеўствах, якія знаходзіліся ў варожых адносінах з заморынам. Армада пакінула Індыю ў пачатку 1503 года, да Гама пакінуў невялікую эскадру каравелаў пад камандаваннем свайго дзядзькі [[Вісэнтэ Содрэ]], каб патруляваць узбярэжжа Індыі і цкаваць марскі гандаль Калікута, а таксама для абароны ад партугальскіх фабрык у Кочыне і Каннаноры ад непазбежных рэпрэсій з боку заморына.
 
Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію ў верасні 1503 года і відавочна пацярпеў няўдачу ў сваёй місіі, каб прывесці заморына да парадкавання. Гэтая няўдача, і наступнае больш непрыемная няўдача яго дзядзькі Вісэнтэ Содрэ абароніць партугальскую фабрыку ў Кочыне прывяло да таго, что да Гама не мог разлічваць на наступныя ўзнагароды. Таму, калі партугальскі кароль [[Мануэл I]] прыняў рашэнне прызначыць першага губернатара і намесніка Партугальскай Індыі у [[1505]] годзе, да Гама быў відавочна па-за ўвагай, а пост атрымаў [[Франсішку ды Алмейда]].
 
==Жыццё ў наступныя годы==
 
На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў, Васка да Гама жыў спакойнум жыццём, па-за ласкай каралеўскага двара і адхілены ад індыйскіх спраў. Яго спробы вярнуць ласку Мануэла I (у тым ліку пераход да ордэна Хрыста у 1507 годзе) не далі вынікаў. На пасаду губернатараў Індыі прызначаліся іншыя людзі: спачатку [[Франсішку ды Алмейда]] і [[Альсорсу ды Албукеркі]], а пасля [[Лопу Суарыш ды Албергарыя]] дый [[Дыагу Гопеш ды Секейра]].
 
Пасля пераходу [[Фернан Магелан|Фердынанда Магелана]] на бок [[Каралеўства Кастылія і Леон|Кастыльскай кароны]] ў [[1518]] годзе, Васка да Гама пагражаў зрабіць тое ж самае, што заахвоціла караля распачаць крокі, каб захаваць яго ў Партугаліі і пазбегнуць збянтэжанасця з-за страты свайго «Адмірал Індый" у Іспанію<ref>Subrahmanyam, 1997, p. 278.</ref> У [[1519]] годзе пасля некалькіх гадоў ігнаравання хадайніцтв да Гамы, кароль Мануэль, нарэшце, вырашыў даць Васке да Гаме феадальны тытул, прызначыўшы яго першым [[граф Відыгейра|графам Відыгейра]] на падставе каралеўскага ўказу, падпісанага ў Эворы 29 снежня, пасля складанай дамовы з [[Хайм, герцаг Браганса|Хаймам, герцагам Браганса]], які саступіў пасля аплаты гарады [[Відыгейра]] і Віла дос Фрадэс. Указ даў Васке да Гаме і яго спадчыннікам ўсімі звязанымі прыбыткамі і прывілеямі <ref>Vasco Da Gama, Ernest George Ravenstein, "A journal of the first voyage of Vasco da Gama, 1497–1499", p. [[Hakluyt Society]], Выпуск 99 працы Hakluyt Society, ISBN 81-206-1136-5.</ref> Такім чынам, да Гама стаў першым партугальскім графам, які не нарадзіўся не ад каралеўскай крыві<ref>У гэты час у Партугаліі было ўсяго толькідванаццать графаў, адзін граф-біскуп, два маркізы і два герцага (Subrahmaynam, 1997, p. 281).</ref>
 
== Далейшая біяграфія ==