Розніца паміж версіямі "Параскева Полацкая"

няма тлумачэння праўкі
др (арфаграфія, літаратура)
Існаванне асобы Параскевы выклікае сумненні храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскага]]. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагвалода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (магчыма, ратуючыся ад татар), пражыла «свята» ў Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандра VI]] часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацк, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам [[Рыгор X, Папа Рымскі|Рыгорам X]] прылічана да ліку святых (1273).
 
Мяркуецца, аднак, што на самай справе Параскева Полацкая не існавала, а яе правобразамі былі святая [[Еўфрасіння Полацкая]], святая Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца [[26 ліпеня]]) і {{нп4|[[Звеніслава Барысаўна|Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна)|ru|Звенислава Борисовна}}]], стрыечная сястра Еўфрасінні. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў 16 ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць з святой Пракседай Рымлянкай.
 
== Літаратура ==