Расія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 73:
 
== Геаграфія ==
Крайні паўночны пункт Расіі — [[мыс Флігелі]] на [[Зямля Франца-Іосіфа|Зямлі Франца-Іосіфа]] (81°51’ паўн.ш.), крайні ўсходні пункт — востраў [[Востраў Ратманава|Ратманава]] ў [[Берынгаў праліў|Берынгавым праліве]] (заходні з двух [[Астравы ДыямідаДзіяміда|астравоў ДыямідаДзіяміда]], 169°0’ з.д.). Крайнія паўночны і ўсходні мацерыковыя пункты Расіі: [[мыс Чалюскін]] на паўвостраве [[Паўвостраў Таймыр|Таймыр]] (77°43’ паўн.ш.) і [[мыс Дзяжнёва]] на [[Чукотка|Чукотцы]] (169°39’ з.д.). Гэтыя чатыры крайнія пункты адначасова з'яўляюцца і адпаведнымі крайнімі пунктамі [[Еўразія|Еўразіі]]. Крайні паўднёвы пункт Расіі (41°11’ з.ш.) знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад гары [[Гара Базардзюзю|Базардзюзю]], на мяжы [[Дагестан]]а з [[Азербайджан]]ам. Крайні заходні пункт ляжыць у [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласці]] пад 19°38’ у.д., на [[Балтыйская каса|Балтыйскай касе]] [[Гданьскі заліў|Гданьскага заліва]] [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]; але Калінінградская вобласць з'яўляецца анклавам, і асноўная тэрыторыя Расіі пачынаецца ўсходней, пад 27°17’ у.д., на мяжы Расіі з [[Эстонія]]й, на беразе ракі Педэдзе. Такім чынам, працягласць тэрыторыі Расіі з поўначы на поўдзень перавышае 4 тыс. км, з захаду на ўсход — набліжаецца да 10 тыс. км. Агульная працягласць межаў Расіі — 60 933 км (з іх 38 808 км — марскія межы); межы Расіі на поўначы і на ўсходзе — марскія, на поўдні і на захадзе — у асноўным сухапутныя. Мае сухапытныя межы з: [[Казахстан]]ам (6846 км), [[Кітай|Кітаем]] (3645 км), [[Манголія]]й (3485 км), [[Украіна]]й (1576 км), [[Фінляндыя]]й (1340 км), [[Беларусь]]ю (959 км), [[Грузія]]й (723 км), [[Эстонія]]й (294 км), [[Азербайджан]]ам (284 км), [[Літва|Літвой]] (280.5 км), [[Польшча]]й (232 км), [[Латвія]]й (217 км), [[Нарвегія]]й (196 км), [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэяй]] (19 км). Марскіе межы Расія мае с [[ЗША]] (49 км) і [[Японія]]й (194 км).
 
Тэрыторыя Расіі амываецца трымя акіянамі і наступнымі марамі: [[Паўночны Ледавіты акіян]] — [[Чукоцкае мора|Чукоцкае]], [[Усходне-Сібірскае мора|Усходне-Сібірскае]], [[Мора Лапцевых|Лапцевых]], [[Карскае мора|Карскае]], [[Пячорскае мора|Пячорскае]], [[Баранцава мора|Баранцава]]; [[Атлантычны акіян]] — [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]], [[Чорнае мора|Чорнае]], [[Азоўскае мора|Азоўскае]]; [[Ціхі акіян]] — [[Японскае мора|Японскае]], [[Ахоцкае мора|Ахоцкае]], [[Берынгава мора|Берынгава]].