Зарубінецкая культура: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Зарубінецкая культура''' (III / II ст. да н. э. — II ст. н. э.) — археалагічная культура плямён ранняга [[Жалезны век|жалезнага веку]] ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля в.[[Зарубінцы]] на [[ЧеркаскаяЧаркаская вобласць|ЧеркашчынеЧаркашчыне]].
 
Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградскай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамерныя, прававугольныя або квадратныя ў плане) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сцяны знаходзілася агнішча, пазней — глінабітная печ. побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы. пахавальныя абрады — трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кенатафы, у Прыпяцкім Палессі — ямныя і урныя пахаванні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожанні. Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп'яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор'я. Большасць даследчыкаў лічаць зарубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш даследаваны археалагічны помнік [[Чаплін]] [[Лоеўскі раён|Лоеўскага раёна]].