Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
 
3. '''Простыя падборкі зыходных матэрыялаў і інфармацыі, змешчанай у [[грамадскі набытак|грамадскім набытку]]''', такіх як поўныя тэксты кніг, зыходныя коды, сапраўдныя гістарычныя дакументы, лісты, законы, пракламацыі і іншыя матэрыялы, якія ўяўляюць каштоўнасць толькі ў арыгінальным, нязменным выглядзе. Поўныя тэксты арыгінальных крыніц (у тым ліку матэматычныя і астранамічныя табліцы, зыходныя коды праграм) змяшчайце ў [[Вікітэка|Вікітэку]]. З іншага боку, няма нічога заганнага ў папаўненні артыкулаў звесткамі з выкарыстаннем рэсурсаў, якія перайшлі ў [[грамадскі набытак]], такіх як Энцыклапедыя Брытаніка выдання 1911 года.
 
4. '''Простыя падборкі фатаграфій ці медыяфайлаў''' без суправаджальнага тэксту. Калі вы жадаеце апублікаваць фатаграфію ці малюнак, напішыце артыкул, якая створыць энцыклапедычны кантэкст вакол вашай фатаграфіі, ці змясціце фатаграфію на '''[[Вікісклад]]'''.