Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87:
 
4. ''' Не кіраўніцтвы, не рэцэпты, не інструкцыі.''' Хоць Вікіпедыя можа змяшчаць апісанні людзей, месцаў, прадметаў, артыкулы не павінны выглядаць як інструкцыі, кансультацыі (юрыдычныя ці медыцынскія) ці ўказанні, ці змяшчаць пакрокавыя інструкцыі (у стылі «як зрабіць»); гэта ўключае пакрокавыя навучальныя кіраўніцтвы, схемы мініравання, [[інструкцыя па эксплуатацыі|інструкцыі па эксплуатацыі]], дапаможнікі па праходжанні відэагульняў і рэцэпты. Гэта абмежаванне можа парушацца ў прасторы імёнаў «Вікіпедыя:», дзе дапушчальныя інструкцыі, якія адносяцца да працы ў самой Вікіпедыі, такія як [[Вікіпедыя:Як правіць артыкулы]]. Для размяшчэння пакрокавых кіраўніцтваў (кіраўніцтваў у стылі «як зрабіць») існуе [http://wikihow.com Wikihow] ці наш брацкі праект [[Вікікнігі|Вікікнігі (Wikibooks)]].
 
5. ''' Не даведнік па сайтах [[Сусветнае павуцінне|Сеціва]].''' Артыкул Вікіпедыі не павінна ''абмяжоўвацца'' апісаннем прызначэння, структуры і паслуг, якія прадстаўляюцца сайтам, а павінна апісваць сайт ''у энцыклапедычнай манеры'', зважаючы на дасягненні, папулярнасць і гістарычнае значэнне. Такія звесткі аб сайтах могуць заставацца значна больш свежымі, чым у большасці іншых крыніц, бо мы можам улучаць у артыкул новыя факты і звесткі па меры іх з'яўлення.
 
6. ''' Не тэксты кніг і не каментарыі да іх''' — для гэтай мэты існуе [[Вікітэка]].
 
7. [[Вікіпедыя:Не апісанне сюжэтаў|'''Не апісанне сюжэтаў''']]. Артыкулы пра літаратурныя творы не могуць складацца ''з аднаго толькі'' кароткага апісання сюжэта, яны павінны прапаноўваць усебаковы, атрыманы з аўтарытэтных крыніц аналіз твора, яго асаблівасцяў, характару і гістарычнага значэння.