Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
 
Вікіпедыя не сэрвер-люстэрка і не рэпазітарый для захоўвання спасылак, малюнкаў ці файлаў мультымедыя. Усё, што было змешчана ў Вікіпедыю, можа быць бязлітасна адрэдагавана для выкарыстання ў энцыклапедыі. Змяшчаючы што-небудзь у Вікіпедыю, вы згаджаецеся на перадачу гэтага ва ўсеагульнае вольнае карыстанне ў адпаведнасці з ліцэнзіяй [[GNU FDL]].<ref> Звярніце ўвагу, што англійская Вікіпедыя ўключае мноства малюнкаў і некаторыя тэксты, улучаныя ў артыкулы пад ліцэнзіяй GNU FDL па праве «сумленнага выкарыстання» («fair use»). Для большасці іншых моўных падзелаў гэта няслушна.</ref> '''Артыкулы Вікіпедыі не павінны ўяўляць сабою:'''
 
1. '''Простыя падборкі сеціўных спасылак ці інтэрнэт-каталогі'''. Няма нічога дрэннага ў тым, каб змясціць у артыкул адну ці некалькі карысных спасылак, якія адпавядаюць яе зместу, аднак празмерна вялікія падборкі перашкаджаюць развіццю артыкулаў і адцягваюць ад канчатковай мэты Вікіпедыі. У артыкул, па тэме якога існуе мноства сайтаў, лепш дадаць спасылку на адзін буйны сайт. Гл. некаторыя рэкамендацыі ў [[Вікіпедыя:У Сеціве]] і [[m:When should I link externally]].