Начніца вадзяная: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | name = | image file = Myotis-P1040975.jpg | image descr = | regnum = Жывёлы | parent = Myotis | rang = Від | lat...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:00, 8 лютага 2016

Начніца вадзяная, начніца Даўбентона (Myotis daubentonii) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.

Начніца вадзяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myotis daubentonii Kuhl, 1817

Сінонімы
  • Myotis abei Yoshikura, 1944
Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632012
NCBI  98922
EOL  327580

Апісанне

Даўжыня цела 44,5—51, перадплечча 35—40,5, хваста 36—46 мм. Поўсць на спіне цёмная, шараватая або карычнявата-бурая, на брушку шараватая або брудна-белаватая з палевым адценнем. Лятальная перапонка, вушы і голыя часткі морды бурыя. Канец хваста выступае за міжсцегнавую перапонку. Палёт павольны з пырханнем.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, паўночная мяжа праходзіць праз Петразаводск, Краснаярск, вусце Амура; паўднёвая праз Сіваш, візоўі Волгі, Паўднёвы Урал, возера Зайсан. На Беларусі аселы від, трапляецца па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пасля змяркання пераважна двухкрылымі і лускакрылымі насякомымі на вышыні 5—20 см над паверхляй вады або каля кронаў дрэў у лясах, парках і іншых зялёных пасаджэннях.

У летніх сховішчах (дуплы дрэў, гарышчы, пустоты за абшыўкай пабудоў і інш.) паблізу вадаёмаў з канца сакавіка. Нараджае адно дзіцяня ў сярэдзіне чэрвеня. Зімуе (кастрычнік—сакавік) на Беларусі ў выпадковых сховішчах (склепы, падвалы, трэшчыны ў бетонных кольцах глыбокіх студняў і інш.).

Літаратура

  • Курскоў А. Начніца вадзяная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.