Дзісна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
У [[1566]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Аўгуст]] загадаў пры [[Дзісенскі замак|Дзісенскім замку]] і пад яго аховай заснаваць [[горад]], жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 [[год|гадоў]]. У [[1567]] Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісне першы герб («''тры вежы з муру''»), а [[20 студзеня]] [[1569]] — [[Магдэбургскае права]] і новы герб: «''у блакітным полі ладдзя з разгорнутым парусам''»<ref>[http://knihi.com/hierb/dzisn.html Дзісна] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў|к}}</ref>. У часы [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайны]] ў [[1579]] тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў [[Спіс каралёў польскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]] перад вызваленчым паходам на [[Полацк]].
 
У [[1581]] у Дзісне заснавалі фарны касцёл (пры ім з [[1775]] дзейнічала школа), у [[1630]] — кляштар францысканцаў, а ў [[1633]] — манастыр пры Уваскрасенскай царкве. Пасля атрымання статусу горада, з [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] Дзісна стала цэнтрам [[Дзісенскае староства|староства]] [[Полацкае ваяводства|Полацкага ваяводства]], значным гандлёва-рамесніцкім асяродкам.
 
У пачатку [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ў [[1654]] бурмістар Дзісны здаў горада войску [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. [[10 красавіка]] [[1661]] шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў [[Дзісенскі замак|замку]], звязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)<ref>[[Міхась Ткачоў]]. Дзісенскі замак // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 586.</ref>. У [[1773]] завяршылася будова мураванага касцёла пры кляштары францысканцаў.