Мікола Канстанцінавіч Зэраў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
абнаўленне звестак
Радок 13:
У 1923 годзе гучна заявіла пра сябе група «неакласікаў», якія ладзяць літаратурныя вечары. Наступны час у жыцці Зэрава — гэта час бурных літаратурных дыскусій, самая значная сярод якіх — дыскусія, што пачалася з артыкула Г. Якавенкі «Пра крытыкаў і крытыку ў літаратуры» («Культура і побут», 1925, 20 красавіка) і адказу на яе М. Хвылявога і доўжылася да 1928 года. Зэраў-крытык стаў на бок Хвылявога, які патрабаваў асэнсавання і засваення скарбаў украінскай нацыянальнай традыцыі і перанясення на ўкраінскую глебу найлепшых твораў еўрапейскай класікі і сучаснай літаратуры, што павысіла б «планку мастацкасці» і ўсталявала б атмасферу здаровай літаратурнай канкурэнцыі, а не кан'юнктурнага пратэкцыянізму. Гэты выклікала гарачыя спрэчкі.
 
У 1927 годзе ЦК КП(б)У даў указанні па палітычнай ацэнцы «неакласікаў», што фактычна абазначала забарону літаратурнай і крытычнай дзейнасці Зэрава. Адзінае, чым мог займацца пісьменнік — гэта гістарычна-літаратурныя даследаванні. У 1930 годзе Зэраў вымушаны выступіць «сведкам» на працэсе «Саюза вызвалення Украіны», у 1933 годзе пачалі патрабаваць публічнага самавыкрыцця, у 1934 годзе пісьменніка звольнілі з універсітэта, а 28 красавіка 1935 году ён быў арыштаваны пад Масквой на станцыі Пушкіна. 1-4 лютага 1936 года Ваенны трыбунал Кіеўскай ваеннай акругі разгледзеў справу Зэрава і асудзіў яго на 10 гадоў, але ўжо 9 кастрычніка 1937 справа была перагледжаная, і Зэрава прысудзілі да [[расстрэл]]у. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, [[Карэлія]], Расія)<ref>[http://visz.nlr.ru/person Возвращенные имена. Книги памяти России {{ref-ru}}]</ref><ref>Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937–1938 роках: В 2 т.&nbsp;— 2-е вид., доопрац. і доп.&nbsp;— Київ: Сфера, 2003. {{ref-uk}}</ref><ref>Сергій Шевченко. [http://svitlytsia.crimea.ua/?section=article&artID=14028 Микола Зеров: неокласика політичних репресій] // Кримська світлиця.&nbsp;— 2014.&nbsp;— №&nbsp;39.&nbsp;— 26 вересня. {{ref-uk}}</ref>.
 
{{зноскі}}