Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
Першым турнірам у сезоне стаў Брысбен, чампіёнкаю якога Вікторыя стала ў 2009 годзе, выйграўшы свой першы ў кар'еры турнір WTA ў адзіночным разрадзе. Па дарозе да фіналу Азаранка, займаючы на пачатку турніру 22-ое месца ў рэйтынгу WTA, перамагла расіянку Алену Весніну з вынікам 6:2, 6:0, бяльгійку Ісалін Бонавянтур - 6:3, 6:2, італьянку Рабэрту Вінчы - 6:1, 6:2 і Саманту Кроўфард з ЗША - 6:0, 6:3. У фінале беларускай тэнісістцы супрацьстаяла немка 10-ая ракетка свету Анжалік Кэрбер, з якою Вікторыя Азаранка сустракалася ўжо на корце 5 разоў і ніводнага разу не прайграла апанентцы. Фінальны паядынак завяршыўся на карысць беларускі - Вікторыя перамагла з вынікам 6:3, 6:1 і заваявала свой 18 тытул у адзіночным разрадзе, не страціўшы на шляху да трафею аніводнага сэту. Тытул у Брысбене стаў першым за апошнія 2,5 гады.
 
На Адкрытым Чампіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка, будучы адной з галоўных кандыдатак на перамогу, здолела дайсці толькі да чвэрцьфіналу, дзе даволі нечакана саступіла нямецкай тэнісітцытэнісістцы Анжалік Кэрбер у двух сэтах. Кэрбер у выніку стала трыўмфатаркаю Аўстраліі, а Вікторыя Азаранка палепшыла свой леташні вынік на аўстралійскіх кортах, што дазволіла ёй па выніках турніру ўзняцца на 14-е месца ў рэйтынгу WTA.