Лабавое супраціўленне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, афармленне
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Індуктыўнае супраціўленне''' (англ. Lift-induced drag) — гэта вынік утварэння пад'ёмнай сілы на крыле канечнага размаху. Несіметрычнае абцяканне крыла прыводзіць да таго, што струмень паветра збягае з крыла пад вуглом да набягаючага на крыло патоку (т. зв. [[скос патоку]]). Такім чынам, пры руху крыла адбываецца пастаяннае паскарэнне масы набягаючым паветрам ў кірунку, перпендыкулярным кірунку палёту, і накіраваным ўніз. Гэтае паскарэнне, па-першае, суправаджаецца стварэннем пад'ёмнай сілы, а па-другое — прыводзіць да надання кінетычнай энергіі патоку, які паскараецца. Колькасць кінетычнай энергіі, якая неабходная для надання патоку скорасці, перпендыкулярнай напрамку палёту, і вызначае велічыню індуктыўнага супраціўлення. На велічыню індуктыўнага супраціўлення ўплывае не толькі велічыня пад'ёмнай сілы, але і яе размеркаванне па размаху крыла. Мінімальнае значэнне індуктыўнага супраціўлення дасягаецца пры эліптычным размеркаванні пад'ёмнай сілы па размаху. Пры праектаванні крыла гэтага дасягаюць наступнымі метадамі:
* выбарам рацыянальнай формы крыла ў плане;
* прымяненнемужываннем геаметрычнай і аэрадынамічнай круткі; 
* устаноўкай дапаможных паверхняў — вертыкальных заканцовак крыла.
Індуктыўнае супраціўленне прапарцыянальнае квадрату пад'ёмнай сілы Y, і адваротна прапарцыяльнае плошчы крыла S, яго падаўжэнню λ, шчыльнасці асяроддзя ρ і квадрату скорасці V: