Пекін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: (-нп5)
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 75:
Войска манголаў у [[1215]] годзе знішчыла горад. У [[1267]] годзе ўнук [[Чынгісхан]]а, [[Хубілай]] адбудаваў горад, які стаў сталіцай яго імперыі. Даў яму назву '''Даду''', што азначала «Вялікая Сталіца». Хубілай пажадаў размясціць сваю сталіцу ў Пекіне, а не ў сярэднім Кітаі, таму што горад быў значным [[гандаль|гандлёвым]] цэнтрам. Таксама Хубілай хацеў, каб яго імперыя нагадвала Кітай. Гэта быў пачатак сучаснай ролі горада. [[Марка Пола]] пад час сваіх падарожжаў назваў горад Камбалук. Даду быў размешчаны ў сучаснай паўднёвай частцы горада, дзе да нашых дзён захаваліся фрагменты муроў і веж.
 
У [[1403]] годзе імператар з [[дынастыя Мін|дынастыі Мін]], [[Чжу Дзі]] (які атрымаў трон пасля грамадзянскай вайны і смерці былога імператара) змяніў назву горада на '''Бэйдзін'''. Крыху пазней быў пабудаваны [[Забаронены горад]] (з [[1406]] да [[1420]]), дзе быў пабудаваны, акрамя астатняга, {{нп5|[[храм Неба||ru|Храм Неба}}]] (у [[1420]] годзе). [[Плошча Цяньаньмэнь]], якая набыла вядомасць у часы камуністычнага Кітая, была пабудавана таксама ў гэты час. Але некалькі разоў плошча была знішчана. Сучасны выгляд плошча атрымала ў [[1651]] годзе. У [[1927]] годзе, калі ўрад Кітая перанёс сваю сталіцу ў [[Нанкін]], горад страціў сваё значэнне. У [[1928]] годзе назва горада была зменена на '''Бэйпін'''.
 
У [[Кітайска-японская вайна|Кітайска-японскую вайну]] горад (з [[29 ліпеня]] [[1937]] года) быў акупіраваны [[Японія]]й. У акупацыю горад зноў меў назву Бэйдзін і быў сталіцай марыянетачнай краіны, створанай Японіяй. [[15 жніўня]] [[1945]] года японцы пакінулі горад, а назва зноў была зменена на Бэйпін. Падчас [[Кітайская грамадзянская вайна|Кітайскай грамадзянскай вайны]] [[31 студзеня]] [[1949]] года горад быў захоплены камуністамі. [[1 кастрычніка]] гэтага ж года, на плошчы Цяньаньмэнь, [[Маа Цзэдун]] абвясціў стварэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Праз некалькі дзён назва Бэйпін была зноў зменена на Бэйдзін.