Васка да Гама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 137:
 
[[Жэронімуш|Кляштар еранімітаў у Белеме]], які стаў некропалем партугальскай каралеўскай [[Авіская дынастыя|Авіскай дынастыі]], быў ўзведзены ў пачатку 1500-х гадоў паблізу кропкі старту першага падарожжа Васкі да Гамы, яго будаўніцтва фінансавалася за кошт падатку на прыбытак штогадовых партугальскіх Індыйскіх Армадаў. У [[1880]] годзе парэшткі да Гамы і паэта [[Луіс дэ Камоэнс|Камоэнса]] (які апісаў першае падарожжа да Гамы ў [[1572]] годзе ў сваёй эпічнай паэме [[Лузіяды]]), былі перанесены на новыя разьбяныя труны у нефе царквы кляштара, усяго толькі ў некалькіх метрах ад грабніцы каралёў [[Мануэл I|Мануэля I]] і [[Жуан III|Жуана III]], якім служыў да Гама.
 
== Шлюб і дзеці ==
 
Васка да Гама і яго жонка Катарына дэ Атаідэ мелі шэсць сыноў і адную дачку<ref>Diogo do Couto (Decadas de Asia, Dec. IV, Lib. 8, c.2); Teixeira de Aragão p. 15-16, and Castanhoso (1898).</ref>:
 
* Дом Францыска да Гама атрымаў у спадчыну тытулы бацькі: другі граф Відыгейра і другі «''Адмірал мораў Індыі, Аравіі і Персіі''». Ён заставаўся ў Партугаліі.
* Дом [[Эштэван да Гама]], пасля няўдалай спробы ў [[1524]] годзе заняць пасаду індыйскага патрульнага капітана, ён быў прызначаны тэрмінам на тры гады ў капітана [[Малакка|Малаккі]], служыў на гэтай пасадзе з [[1534]] да [[1539]] года (уключаючы два апошніх гады яго брата Паўлу). Пасля ён быў прызначаны 11-м [[спіс губернатараў Партугальскай Індыі|губернатарам Індыі]] з [[1540]] па [[1542]] год.
* Дом Паула да Гама, капітан Малаккі ў 1533-34 гадах, загінуў у марскі баю.
* Дом Крыштавау да Гама, капітан Малаккага флоту ў 1538-40 гадах; вылучаны, каб заняць пасаду у Малакке, але быў пакараны смерцю [[Ахмад ібн Ібрагім|Ахмадам ібн Ібрагімам]] падчас [[эфіёпска-адальская вайна|эфіёпска-адальскай вайны]] ў [[1542]] годзе.
* Дом Педра да Сілва да Гама, прызначаны капітанам Малаккі ў 1548-52 гг.
* Дом Альвара д'Атаідэ да Гама прызначаны капітанам Малаккага флоту ў 1540-х гадах, капітан самой Малаккі ў 1552-54 гг.
* Дона Ізабель д'Атаідэ да Гама — адзіная дачка, замужам за Ігнасіа дэ Норонья, сын першага [[графы Лінхарэс|графа Лінхарэс]].
 
Род да Гама згас па мужчынскай лініі ў [[1747]] годзе, аднак працягнуўся па жаночай.
 
== Займальныя факты ==