Розніца паміж версіямі "Хімія"

2 055 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(вынес алхімію ў асобны артыкул)
 
 
У [[V стагоддзе да н.э.|V стагоддзі да н.э.]] [[Эмпедокл]] прапанаваў лічыць асноўнымі элементамі Ваду, Агонь, Паветра і Зямлю. У [[IV стагоддзе да н.э.|IV стагоддзі да н.э.]] [[Платон]] развіў вучэнне Эмпедокла, прысвоіўшы кожнаму з гэтых элементаў свой колер і правільную прасторавую фігуру атама, якая вызначае яго ўласцівасці. На думку Платона, менавіта з камбінацый гэтых «цаглінак» і быў пабудаваны ўвесь матэрыяльны свет. Вучэнне аб чатырох, якія ператвараюцца адзін у аднаго, было ўнаследавана [[Арыстоцель|Арыстоцелем]].
 
Адной з важнейшых вех на шляху станаўлення хіміі з'явілася адкрыццё [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў|Д. I. Мендзялеевым]] перыядычнага закону элементаў, які стаў асновай хімічнай сістэматыкі, развіцця вучэння аб будове рэчыва і стварэння тэорыі хімічных працэсаў. Вялікае значэнне для паглыблення ўяўленняў аб прыродзе хімічных ператварэнняў мела іх энергетычнае, дакладней тэрмадынамічнае, апісанне. Менавіта [[тэрмадынаміка]] ўнесла ў хімію ўяўленне аб колькаснай меры кіравання і глыбіні хімічных працэсаў,
 
Паспяхова спраўляючыся з задачай колькаснага апісання хімічных ператварэнняў, тэрмадынаміка не ўскрывае іх прычынна-выніковай сувязі. Таму на прынцыпова новай аснове наспела неабходнасць стварэння тэарэтычнага фундаменту хіміі — квантавай механікі. Так узнікла вучэнне аб будове рэчыва, хімічнай сувязі і валентнасці, якое ў існуючым выглядзе адыгрывае важную ролю ў разуменні хімічнай формы руху.
 
Хімія — адна са старажытных навук, якая у сучасным грамадстве ўсё больш змыкаецца з [[фізіка]]й і, абапіраючыся на матэматыку і вылічальную тэхніку, паскоранымі тэмпамі пранікае ў розныя галіны вытворчасці.
 
== Раздзелы хіміі ==