Рамяство: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Рамяство ўзнікла з пачаткам вытворчай дзейнасці чалавека, прайшло працяглы гістарычны шлях развіцця, прымаючы розныя формы: хатняе рамяство — ва ўмовах [[натуральная гаспадарка|натуральнай гаспадаркі]]; рамяство на заказ — ва ўмовах разлажэння натуральнай гаспадаркі; рамяство на рынак. З узнікненнем рамяства на заказ і асабліва на рынак звязана з'яўленне і развіццё гарадоў як рамесна-гандлёвых цэнтраў. Хатняе рамяство нярэдка называюць хатняй прамысловасцю (гэта значыць вытворчасцю несельскагаспадарчай прадукцыі), рамяство на заказ і на рынак — [[Саматужная вытворчасць|саматужнай вытворчасцю]].
 
Хатняе рамяство шырока распаўсюджана на працягу ўсёй гісторыі дакапіталістычных грамадстваў. Сельскае насельніцтва вырабляла большую частку рамесных вырабаў, якія ім жа і выкарыстоўваліся. Паступова вядучую ролю стала адыгрываць рамяство на заказ і рынак. У [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]], у краінах [[старажытны Усход|старажытнага Усходу]] мелася значная колькасць рамеснікаў[[рамеснік]]аў, якія вялі самастойную гаспадарку і выраблялі вырабы на заказ ці рынак.
 
Станаўленне прафесійнага рамяства, асабліва ў гарадах, прывяло да ўзнікнення новай сферы вытворчасці і новага сацыяльнага слоя — гарадскіх рамеснікаў. Узнікненне развітых формаў іх арганізацыі ([[цэхі]]), якія баранілі інтарэсы гэтага слоя, стварыла асабліва спрыяльныя ўмовы для развіцця гарадскога рамяства ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]]. Вядучымі галінамі гарадскога рамяства былі: [[сукнаробства]], вытворчасць металічных вырабаў, вырабаў са [[шкло|шкла]] і інш. Падчас прамысловага перавароту (сярэдзіна [[XVIII ст.]] — першая палова [[XIX ст.]]) фабрычна-завадская прамысловасць, заснаваная на выкарыстанні машын, выцесніла рамяство. Рамяство (на заказ і на рынак) захавалася ў галінах, звязаных з абслугоўваннем індывідуальных патрэб спажыўца ці з вытворчасцю дарагіх мастацкіх вырабаў — ганчарная справа, ткацтва, мастацкая разьба і да т.п.
Радок 33:
== Гл. таксама ==
* [[Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|13}}