Касцёл Божага Цела (Багушэвічы): Розніца паміж версіямі

Няма тлумачэння праўкі
 
== Архітэктура ==
Шасцігранны ў плане будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. З заходняга боку да яго прымыкае прамавугольная ў плане [[апсіда]], з усходняга — [[прытвор]] ([[бабінец]]) з стральчатым уваходным [[партал]]ам. Па кутах будынку масіўныя [[контрфорс]]ы, якія завяршаюцца [[фіяла]]мі. У цэнтры ўзвышаецца шасцігранная [[Шацёр, архітэктура|шатровая]] [[вежа]], увянчаная [[шпіль|шпілем]]. Сцены і грані вежы прарэзаныя стральчатымі аконнымі праёмамі і [[ніша]]мі, апяразаныя [[аркатура|аркатурнымі]] [[Фрыз, архітэктура|фрызамі]]. Унутраная прастора капліцы перакрытая [[зорчатае скляпенне|зорчатым скляпеннем]] з ляпнымі [[нервюра]]мі. Вузкая лесвіца вядзе на [[хоры]] з ажурнай агароджай ([[чыгун]]нае [[ліццё]]) ва ўсходняй частцы асноўнага аб'ёму. [[Філёнга]]выя ўваходныя дзверы стральчатага абрысу дэкарыраваныя арнаментальнай [[разьба|разьбой]] з выявамі мудрагеліста сплеценых паміж сабой [[вензель|вензеляў]], [[віньетка|віньетак]], лістоў і галінак. У капліцы была [[крыпта]]—[[пахавальня]].
 
== Літаратура ==
60

правак